Вы тут

Беларускія банкі ў 2020 годзе накіравалі на дабрачыннасць больш за Br35 млн


Беларускія банкі ў 2020 годзе накіравалі на дабрачыннасць больш за Br35 млн, паведамілі БЕЛТА у Асацыяцыі беларускіх банкаў.


Каля паловы гэтай сумы было накіравана на развіццё фізкультуры і спорту, устаноў адукацыі, яшчэ траціна — на падтрымку ўстаноў аховы здароўя ва ўмовах няпростай эпідсітуацыі. Дапамога аказваецца таксама інвалідам, ветэранам, шматдзетным сем’ям, сродкі накіроўваюцца і на іншыя сацыяльна значныя мэты.

«Усведамляючы сваю сацыяльную адказнасць, крэдытна-фінансавыя ўстановы штогод вылучаюць значныя сумы на дабрачыннасць. Пры гэтым дадатковую матэрыяльную дапамогу аказваюць таксама даччыныя кампаніі і супрацоўнікі банкаў сваімі асабістымі сродкамі. І гэтая добрая традыцыя будзе працягнута», — адзначыў старшыня АББ Уладзімір Драгун.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?