Спартыўна-мастацкае свята з удзелам кіраўніцтва абласной вертыкалі ўлады распачнецца ў 11:00 ва ўрочышчы Вераб'ёвы горы ў Гарадку. Каб віцябляне змаглі туды дабрацца, 27 лютага з 9:00 да 16:00 будуць арганізаваны аўтобусныя рэйсы па раскладзе буднага дня па маршрутах Віцебск — Гарадок і Гарадок — Віцебск з заездам да месца правядзення мерапрыемстваў. Пра гэта паведамілі ў аблвыканкаме.
Усіх ахвотных, акрамя як у лыжных гонках, запросяць паўдзельнічаць у спаборніцтвах па перацягванні канату, армрэслінгу, гіравым спорце, дартсе, шашках, шахматах.
Таксама запланавана правядзенне конкурсу снежных фігур, спартыўна-забаўляльных гульняў, віктарын.
Будзе арганізавана праца пунктаў пракату спартыўнага інвентара, пляцовак бяспекі, выязнога гандлю і ваенна-палявой кухні.
Вясёлую атмасферу на свяце на працягу ўсяго дня створаць творчыя калектывы.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Прэв’ю: vitvesti.by
Як выхаваць з дзіцяці добрага тэнісіста?
«Хто сустрэўся быў са мною, Дакрануўся раз ці два, Дык той ведае ўжо, хто я:
У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.
Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.