Вы тут

Дарожную карту па прывядзенню дасье на лекі ў адпаведнасць з нормамі ЕАЭС падпісалі ў Беларусі


Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпром» і Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. Таксама падпісаная дарожная карта па прывядзенню рэгістрацыйнага дасье лекавага прэпарата ў адпаведнасць з нормамі ЕАЭС, паведамілі ў тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя.


Фота: прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Стратэгіяй развіцця «Вытворчасць асноўных фармпрадуктаў і фармпрэпаратаў» прадугледжаны пераход да патрабаванняў ЕАЭС у рэгістрацыі лекавых сродкаў. Спецыялістам трэба будзе прывесці фармвытворчасці ў адпаведнасць з патрабаваннямі належнай вытворчай практыкі ЕАЭС і арганізаваць іх інспектаванне. Акрамя таго, будуць праведзены дадатковыя выпрабаванні лекавых прэпаратаў (хіміка-фармацэўтычныя, даклінічныя, клінічныя (біяэквівалентныя). Мерапрыемствы па пераходзе ўключаны ў стратэгіі развіцця арганізацый-удзельнікаў холдынгу да 2025 года.

Спецыялісты кіруючай кампаніі сфармавалі план-графік падачы рэгістрацыйных дасье. За 2021-2025 гады запланавана рэгістрацыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі ЕАЭС каля 1,6 тыс. новых лекавых прэпаратаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?