Мікалай Шарснёў атрымаў з рук прадстаўніка міжнароднай канфедэрацыі адпаведныя пасведчанне і значок на гіравой універсіядзе, якая адбылася ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава.
Ён у ВНУ паказаў студэнтам майстар-клас, паднімаючы па чарзе гіры вагой 16, 24, 32 кілаграмы.
Распавёў, як яшчэ ў студэнцкія гады займаўся цяжкай атлетыкай. А некалькі гадоў таму пачаў актыўна браць удзел у міжнародных спаборніцтвах гіравікоў.
Між іншым, кіраўнік выканаўчай улады Віцебшчыны — сусветны рэкардсмен: за хвіліну падняў 32-кілаграмовую гіру 61 раз!
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?
Любоўных гісторый, якія прыцягваюць павышаную ўвагу грамадства, нямала.
Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.