Аўтар распрацовак — урач-нейрахірург Гомельскай абласной клінічнай бальніцы Яўген Кавалёў.
«Распрацоўка і ўкараненне метаду стварэння індывідуальных навігацыйных шаблонаў у хірургіі пазваночніка з ужываннем адытыўных тэхналогій» — першы праект гамяльчаніна, які накіраваны на стварэнне прылад з палімераў пры дапамозе 3D-друку. Яны дапамогуць накіроўваюць інструмент хірурга для бяспечнай і дакладнай устаноўкі вінтавой канструкцыі ў пазваночнік.
Другі праект гомельскага нейрахірурга — «Ужыванне смартфон-асіставанай тэхналогіі дапоўненай рэальнасці для перадаперацыйнага планавання». Ён прадугледжвае стварэнне дадатку для смартфона, які зможа перадаваць у рэальны фізічны свет, віртуальны трохмерны малюнак неабходнай зоны візуалізацыі пацыента. Распрацоўка можа быць выкарыстана ў тым ліку для павышэння дасведчанасці пацыентаў аб характары аперацыйнага ўмяшання, што спрыяе атрыманню інфармаванай згоды на правядзенне лячэнне.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Фота аўтара
Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?
Любоўных гісторый, якія прыцягваюць павышаную ўвагу грамадства, нямала.
Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.