Вы тут

Электронны дуэт Daft Punk распаўся


Легендарны французскі электронны дуэт Daft Punk распаўся пасля 28 гадоў на cцене.


Пра гэта паведамляе Variety, спасылаючыся на прадстаўніка музыкаў. Аднак прычыны і падрабязнасці распаду невядомыя.

Тым часам, на Youtube-канале Daft Punk з’явіўся кліп пад назвай «Эпілог» — у ім тыя самыя «робаты-музыкі» ідуць праз пустыню, але адзін з іх адмаўляецца працягваць шлях і падрываецца.

Дуэт быў утвораны Томай Бангальтэрам і Гі-Мануэлем дэ Омем-Крыста ў 1993 годзе. За амаль 30 гадоў свайго існавання ён аказаў вялікі ўплыў на французскую і сусветную сцэну хаус-музыкі і стварыў шэраг хітоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?