Вы тут

Мінюст назваў топ-5 імёнаў хлопчыкаў у 2020 годзе


Міністэрства юстыцыі назвала топ-5 імёнаў хлопчыкаў у 2020 годзе, паведамляе тэлеграм-канал Мінюста.


Самымі папулярнымі мужчынскімі імёнамі ў мінулым годзе былі Максім, Міхаіл, Мацвей, Аляксандр і Арцём. У Гомельскай вобласці ў пяцёрку ўвайшоў Іван, у Брэсце — Данііл, у Магілёве — Цімафей, а ў сталіцы на свет з’явіўся 361 Марк і 337 Раманаў.

У Мінюсце адзначылі: бацькі маюць права выбраць для дзіцяці любое імя, якое не супярэчыць нормам грамадскай маралі, нацыянальным традыцыям. Дзіцяці можа быць дадзена не больш за два ўласныя імёны. Пры гэтым імя, названае ў запісе акта аб нараджэнні першым, лічыцца асноўным.

Разам з тым у апошнія гады назіраецца тэндэнцыя прысваення рэдкіх і незвычайных, а таксама старадаўніх уласных імёнаў. Сярод тых, якія бацькі абралі для сыноў, былі Азарый, Алфей, Айхал, Вітаўт, Варфаламей, Вільгельм, Гегам, Дыяс, Джасцін, Івар, Іёнафан, Керамалы, Клеменс, Маркалій, Мекан, Мухамадзіё, Найтан, Нейтан, Ной, Нікей, Оскар, Перасвет, Самі, Светамір, Севасціян, Спірыдон, Саламон, Угур, Тамерлан, Тамір, Туран, Тэйлар, Рацібор, Рувім, Хусейн, Юмус, Яніс.

Называлі і падвойнымі імёнамі: Дзмітрый-Джэймс, Леў Рыгор, Марк Аўрэлій, Мікіта Майкл, Філіп Леў.

У Мінюсце дадалі, што ў Беларусі на 100 дзяўчынак нараджаецца 108 хлопчыкаў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.