Вы тут

Сёлетні год — Год лясных культур


Адна з тэндэнцый апошніх гадоў у галіне лясной гаспадаркі — нарошчванне аб'ёмаў вытворчасці пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай, расказаў кіраўнік ведамства Віталь ДРОЖЖА.


— З гэтай нагоды ў 2018—2020 гадах былі пабудаваны чатыры новыя спецыялізаваныя цяплічныя комплексы. У выніку ў 2020-м такім спосабам вырашчана 21,4 мільёна раслін. Да 2025 года гэты паказчык плануецца павялічыць да 25 мільёнаў. Разам з тым, у нас узніклі пэўныя праблемы. Летась было спісана больш за пяць тысяч гектараў лясных культур. З прычыны стыхійных бедстваў, засухі, пажараў, граду — 1719 гектараў, 992 гектары — з-за несвоечасовага догляду. Прызнаючы складанасці ў галіне ўзнаўлення лясоў, сёлетні год мы аб'явілі Годам лясных культур. Ён павінен стаць, па сутнасці, пераломным у нашым стаўленні да гэтага пытання. Для вырашэння задач у нас ёсць усё неабходнае: створана матэрыяльная база, ёсць пасадачны матэрыял адпаведнай якасці.

У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта, у 2020 годзе забяспечаны ўвод у эксплуатацыю сямі сучасных высокатэхналагічных вытворчасцяў па выпуску паліўных гранул у Барысаўскім, Мазырскім, Капыльскім доследных, Навагрудскім, Пружанскім, Клічаўскім, Жыткавіцкім лясгасах з аб'ёмам інвестыцый больш за 80 мільёнаў рублёў. «На ўвесь аб'ём выпускаемай пелетнай прадукцыі зацверджаны кантракты, заводы выйшлі на прыбытковую работу, — адзначыў міністр.

— Наша першачарговая задача — забеспячэнне сыравінай айчыннага перапрацоўшчыка. У нас функцыянуе 96 дрэваапрацоўчых вытворчасцяў. За мінулы год арганізацыямі Мінлясгаса нарыхтавана больш за 21 мільён кубаметраў драўніны, у тым ліку іншымі арганізацыямі шляхам аказання паслуг — 6,7 мільёна кубаметраў. Захаванне дрэваапрацоўчых цэхаў дазваляе нам забяспечыць занятасць і гарантаваны заробак больш чым 4,5 тысячы чалавек, якія пражываюць у малых гарадах і сельскай мясцовасці, — паведаміў Віталь Дрожжа.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Прэв’ю: extxe.com

Загаловак у газеце: Год лясных культур

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».