Вы тут

Стала вядома, у якім раёне Магілёўскай вобласці жыве самая высокая колькасць кароў


У раёне працуюць 11 сельскагаспадарчых арганізацый, на базе шасці з якіх створаны два холдынгі — ААТ «Гавяды-агра» – кіруючая кампанія холдынга» і «Купалаўскае». Самыя буйныя гаспадаркі раёна — ААТ «Александрыйскае» і СП «Газавік-Сіпакова».


— Асноўная спецыялізацыя нашых сельгаспрадпрыемстваў — малочна-мясны кірунак з развітым раслінаводствам, — адзначае намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы Таццяна Новікава. — Сёлета атрымалася павялічыць вырошчванне буйной рагатай жывёлы на 3,5 %, вытворчасць малака на 6,1 %, рэалізацыю малака — на 6,3 %, таварнасць малака склала 90,7 %. Сярэдняя зарплата па раёне ў сельскай гаспадарцы дасягнула 970 рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з мінулым годам на 13,6 %. У некаторых арганізацыях яна дарасла нават да 1700 рублёў.

Шклоўскі раён лічыцца валаўтваральным у Магілёўскай вобласці. Тут знаходзіцца самая высокая колькасць кароў — 64 600 галоў. Аб'ем малака, які вырабляецца, складае 18 % ад асноўнага абласнога аб'ёма. Пры гэтым аграхолдынг «Купалаўскае», які аб'яднаў гаспадаркі ААТ «Навагарадзішчанскае», ЗАТ «Вялікія Славені», ААТ «Амкадор-Шклоў», дае чвэрць усяго таго малака, што збірае раён. Ім таксама вырабляецца 24 % ад раённага аб'ёму мяса і 23 % ад аб'ёму намалочанага збожжа. Па плошчы гаспадарка займае крыху менш, чым трэць раёна.

Яшчэ адзін холдынг ААТ «Гавяды-агра» займае 21 % тэрыторыі раёна. У яго складзе знаходзяцца кіруючая гаспадарка ААТ «Гавяды-агра», ААТ «Шклоўскі аграсэрвіс» і ЗАТ «Палыкавіцкае». ААТ «Гавяды-агра» значыцца ў двойцы найлепшых гаспадарак па сярэднесутачным прыбаўленні ў вазе цялятаў — 585 грамаў.

Летась Шклоўскі раён у чарговы раз стаў лідарам па ўраджаі збожжавых і зернебабовых культур, сярэдняя ўраджайнасць склала 44,4 ц/га. Пры гэтым у СП «Газавік-Сіпакова» яна даходзіла да 47,5 ц/га, а ў ААТ «Александрыйскае» — да 49,9 ц/га ў амбарнай вазе. Раён сабраў 134,8 тысячы тон збожжавых, 12 тысяч тон рапсу. Ураджайнасць рапсу склала 25, 9 ц/га, гэтая культура вельмі багатая на бялок.

У раёне працуюць 42 фермеры, яны спецыялізуюцца на вырошчванні збожжавых і зернебабовых.

— Нашы фермеры ўсё смялей пачынаюць прымяняць у сваёй рабоце сучасныя тэхналогіі, — адзначае галоўны спецыяліст упраўлення Аляксей Беразюк. — Напрыклад, летась СФГ «Уласік» задзейнічала сістэму навігацыі пры ўнясенні мінеральных угнаенняў. Дакладнае земляробства прымяняецца ў сельскай гаспадарцы раёна на хімпраполках, пры ўнясенні сродкаў засцярогі і мінеральных угнаенняў. Вытрымліваюцца тэхналагічныя тэрміны, своечасова праводзіцца сяўба і догляд раслін — у выніку атрымліваецца добры ўраджай.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Малочныя рэкі і кропкавае землекарыстанне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».