Вы тут

«А хутка мы станем яшчэ і цэнтрам рэлігійнага турызму...»


Аляксандр Аляксандравіч мае на ўвазе ўнікальны помнік архітэктуры — Бісхаем, свяшчэннае месца на яўрэйскіх могілках у Шклове. Такіх аб'ектаў у свеце — адзінкі, а ў Беларусі, кажуць, такі наогул адзін. На ім зараз вядуцца работы па кансервацыі і добраўпарадкаванні.


— Наогул у раёне шмат чаго робіцца для развіцця сацыяльнай сферы, — адзначае Аляксандр Іваненка, які курыруе гэты кірунак, і пацвярджае словы фактамі. Майце на ўвазе, што на Шклоўшчыне:

Знаходзіцца 13 адукацыйных устаноў, плюс дзве школы і гімназія ў Шклове. Акрамя таго, існуе 13 дзіцячых садкоў. Летась садок з'явіўся ў вёсцы Дарэйка, а сёлета будзе пабудаваны ў Шклове.

Ёсць вялікі сучасны Дом культуры ў Шклове, а таксама культурныя цэнтры ў кожным сельсавеце. Да паслуг насельніцтва — вялікая бібліятэчная сетка, клубы, гурткі па інтарэсах, творчыя майстэрні.

У раёне 117 спартыўных збудаванняў, у тым ліку Лядовая арэна, 20 спартыўных залаў, два басейны. У 2021 годзе ў Шклове прайшлі міжнародныя спаборніцтвы па шорт-хакеі. Горад з'яўляецца інавацыйнай пляцоўкай па развіцці гэтага віду спорту.

Спартыўна-турыстычны экскурсійны аб'ект «Лысая гара» — менавіта тое самае месца, дзе можна адпачыць усёй сям'ёй. Там жа праводзяцца спартакіяды, зборы для спартсменаў, а сёлета будзе арганізаваны палатачны лагер для моладзі.

Функцыянуюць шэсць праваслаўных абшчын, тры парафіі рымска-каталіцкай царквы і столькі ж пратэстанцкіх прыходаў.

Акрамя раённай газеты, ёсць яшчэ і раённае тэлебачанне, якое падрабязна асвятляе падзеі Шклоўшчыны.

Пажылыя грамадзяне, інваліды і шматдзетныя сем'і ахоплены ўсёабдымным клопатам сацыяльнай службы.

Ахова здароўя Шклоўскага раёна прадстаўлена цэнтральнай раённай бальніцай на 210 ложкаў, васьмю сельскімі амбулаторыямі, дзесяццю ФАПамі, трыма здраўпунктамі і занальным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі. У сувязі з пандэміяй у раёне былі прынятыя ўсе меры, што дапамагло не дапусціць шырокага распаўсюджвання каранавіруса. Тут увесь час працягвалі працаваць установы адукацыі, прамысловасць, аграрны сектар, установы культуры і гэтак далей. Больш за тое, перад Новым годам быў зроблены капітальны рамонт дзіцячага аддзялення бальніцы. Сёлета плануецца вырашыць пытанне са станцыяй абезжалезвання, што дасць магчымасць бальніцы аказваць якасныя паслугі па водалячэнні. У ЦРБ запланавана таксама будаўніцтва кіслароднай станцыі. Гэта дазволіць у перспектыве забяспечыць установу пунктамі кіслароднага доступу.

Актыўна працуюць розныя грамадскія аб'яднанні і палітычныя партыі, іх члены бяруць актыўны ўдзел ва ўсіх палітычных, культурных, спартыўных і іншых мерапрыемствах. У гэтых суполках задзейнічаны ініцыятыўныя і крэатыўныя людзі, якія пастаянна прапануюць арыгінальныя ідэі, бяруць актыўны ўдзел у іх рэалізацыі.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Падлічым усе даходы за год. Каму трэба падаць падатковую дэкларацыю і плаціць падатак

Падлічым усе даходы за год. Каму трэба падаць падатковую дэкларацыю і плаціць падатак

Не забываем прададзеныя машыны, кватэры, дамы і іншую нерухомасць.

Грамадства

Было ваша, стала наша. Чаму дзіця цягне чужое, і што з гэтым рабіць?

Было ваша, стала наша. Чаму дзіця цягне чужое, і што з гэтым рабіць?

Дзіцячыя крадзяжы адносяцца да «саромных» пытанняў.

Грамадства

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.​