Вы тут

Больш за тры мільёны чалавек у краіне плаціць падаткі


Як адзначае прэс-цэнтр Міністэрства па падатках і зборах, колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў склала 269 501 чалавек і павялічылася за год на 12 501 чалавека, або на 4,9 %.


Дадзенай катэгорыяй плацельшчыкаў у бюджэт выплачана 628 млн рублёў. У разліку на аднаго індывідуальнага прадпрымальніка ў цэлым па краіне памер паступленняў склаў 2,3 тысячы рублёў.

Найбольшы ўклад у фарміраванне даходаў бюджэту забяспечылі індывідуальныя прадпрымальнікі, што прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, паступленні якіх склалі 361,1 млн рублёў, або 57,5 % у агульнай суме плацяжоў дадзенай катэгорыі плацельшчыкаў. У супастаўных цэнах іх плацяжы перавысілі ўзровень 2019 года на 8,1 %. У супастаўных цэнах паступленні па падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання павялічыліся на 8,4 %, па падатку на дабаўленую вартасць — на 6,5 %.

Ад індывідуальных прадпрымальнікаў, якія з'яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку, у бюджэт паступіла 111,1 млн рублёў, або 17,7 % у агульнай суме плацяжоў гэтай катэгорыі плацельшчыкаў.

Паступленні ў бюджэт даплаты адзінага падатку ў выніку перавышэння валавой выручкі над саракакратнай сумай гэтага падатку склалі 34,8 млн рублёў, што перавышае ўзровень 2019 года на 48,2 %. Удзельная вага даплат у агульнай суме адзінага падатку склала 39,4 %.

Індывідуальнымі прадпрымальнікамі — плацельшчыкамі падаходнага падатку ад прадпрымальніцкай дзейнасці ў бюджэт выплачана 155,7 млн рублёў. У названай суме паступленняў 52,6 %, або 81,9 млн рублёў, складаюць плацяжы па падаходным падатку з даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці і 36,4 % , або 56,7 млн рублёў — па падатку на дабаўленую вартасць.

Галоўнае ўпраўленне развіцця падатковых органаў гэтага міністэрства звяртае ўвагу, што за мінулы год змянілася тэндэнцыя па колькасці грамадзян, якія з'яўляюцца плацельшчыкамі падаткаў. Па стане на пачатак года іх стала 3 млн 133 тысячы 802 чалавекі і, у параўнанні з адпаведным перыядам, колькасць такіх павялічылася на 10 тысяч 290 чалавек. У даход бюджэту ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў паступіла 755,7 млн рублёў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».