Вы тут

«Оршабудматэрыялы» за 2020 год павялічылі аб’ём вытворчасці на Br1,2 млн


Філіял нумар 7 «Оршабудматэрыялы» ААТ «Беларускі цэментны завод» за 2020 год павялічыў аб’ём вытворчасці на Br1,2 млн, паведамілі на сайце холдынга «Беларуская цэментная кампанія» (БЦК).


У мінулым годзе «Оршабудматэрыялы» набылі і запусцілі растворабетонную ўстаноўку. Такім чынам, на прадпрыемстве быў асвоены новы від прадукцыі — таварны бетон і будаўнічы раствор. Гэта дало магчымасць павялічыць аб’ём вытворчасці па філіяле на Br1,2 млн.

На растворабетоннай устаноўцы пачалася вытворчасць растворных гатовых да прымянення сумесей для сцяжак, для ўнутраных і вонкавых работ. Атрыманы неабходны сертыфікат адпаведнасці.

Акрамя таго, філіял павялічыў вытворчасць тратуарнай пліткі ў 2,9 раза ў параўнанні з узроўнем 2019 года і бартавога каменя на 114,1 працэнта за кошт закупкі дадатковага абсталявання і павелічэння колькасці працоўных змен.

Прэв’ю: БЦК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.