Вы тут

У Хойніцкім раёне адкрыта новае радовішча нафты


Новае радовішча нафты адкрыта ў Хойніцкім раёне. На глыбіні больш за 4,2 тыс. м атрыманы прыток нафты дэбітам 20 т у суткі. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік генеральнага дырэктара «Беларуснафты» па геалогіі Пётр Поўжык, перадае БелТА.


Адкрыццём 2021 года стала новае радовішча на нафтавай карце краіны. Свідравіна № 1 Усходне-Ізбыньская знаходзіцца ў Хойніцкім раёне. Гэта Цэнтральная структурная зона Прыпяцкага прагіну.

«Пасля завяршэння будаўніцтва і асваення свідравіны, удакладнення геалагічнай будовы Усходне-Ізбыньскага радовішча будзе выкананы падлік запасаў вуглевадародаў з наступнай пастаноўкай іх на дзяржаўны баланс. Для вывучэння рэсурснага патэнцыялу Цэнтральнай структурнай зоны Прыпяцкага прагіну ў 2021-2022 гадах спецыялісты “Беларуснафты” плануюць прасвідраваць тут 13 пошукава-разведачных свідравін», — распавёў Пётр Поўжык. Паводле папярэдніх ацэнак, сутачны дэбіт нафты дасягне не менш за 50 т. Гэта лёгкая нафта, якая здабываецца стандартнымі спосабамі.

Прэв’ю: neft.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».