Вы тут

Устойлівая тэндэнцыя да зніжэння захваральнасці на каранавірусную інфекцыю назіраецца ў Брэсце


Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале напісаў старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук і прывёў графік штотыднёвай захваральнасці. Указаны графік служыў ілюстрацыяй пры абмеркаванні праблемы на рэспубліканскім навуковым семінары медыкаў. Семінар адбыўся ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы з удзелам галоўнага пазаштатнага анестэзіёлага-рэаніматолага Міністэрства аховы здароўя краіны доктара меднавук Аляксандра Дзядзько. 


Больш за 120 урачоў з розных рэгіёнаў краіны абмеркавалі пытанні рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі, санітарна-эпідэміялагічны рэжым пры лячэнні ковіду. Форум быў прысвечаны пытанням лячэння хворых з цяжкімі формамі працякання інфекцыі. 

На семінары адзначалася, што ўсе дасягненні айчыннай медыцыны ў лячэнні і дыягностыцы каранавіруснай інфекцыі зараз даступныя і медыкам Брэста. 

Сваім падпісчыкам кіраўнік горада напомніў, што нягледзячы на зніжэнне інфекцыя застаецца актыўнай, і заклікаў не страчваць пільнасць, захоўваць усе меры перасцярогі. 

Святлана ЯСКЕВІЧ

Прэв’ю: 2gkb.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?