07 кастрычніка, панядзелак

Вы тут

У «візітоўкі» БРСМ — Гранд-фінал юбілейнага праекта


Учора ў сталіцы прайшоў фінал Х сезона рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» па выніках 2020 года.


Старт мерапрыемству дала ўрачыстая цырымонія адкрыцця юбілейнага фіналу. На імправізаванай сцэне кангрэс-хола «Прэзідэнт-Атэля» адбылася творчая інтэрпрэтацыя эвалюцыі развіцця праекта, якая спалучыла ў сабе элементы хронікі і шоу.

На пляцоўцы бізнес-хола была разгорнута інтэрактыўная выстаўка-прэзентацыя «Навігатар ідэй» аўтарскіх распрацовак фіналістаў. Затым адбылася абарона праектаў. Экспертнаму савету трэба было вызначыць імёны абсалютных пераможцаў «100 ідэй для Беларусі» ў дзесяці асноўных кластарах у дзвюх узроставых групах (навучэнцы, студэнты і рабочая моладзь).

Варта адзначыць, што ў Х сезоне рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» на адрас аргкамітэта было пададзена больш за 1200 заявак. У кастрычніку-лістападзе адбыліся 80 раённых/занальных адборачных этапаў, у снежні — шэсць абласных, Мінскі гарадскі, адборачны тур Нацыянальнай акадэміі навук.

Дарэчы, улічваючы няпростую эпідэмічную сітуацыю, мерапрыемствы рэспубліканскага фіналу прайшлі афлайн з выкананнем усіх санітарных правілаў, у тым ліку масачнага рэжыму.

Праект «100 ідэй для Беларусі» стартаваў у 2011 годзе па ініцыятыве БРСМ і адразу стаў візітнай карткай арганізацыі. За дзесяць сезонаў яго рэалізацыі маладзёжныя ініцыятывы ахапілі розныя сферы жыццядзейнасці чалавека: інстытут сям'і і адукацыю, эканоміку і энергазберажэнне, інфармацыйныя, прамысловыя, авіякасмічныя тэхналогіі, бія- і нанаіндустрыі, ахову здароўя, спорт і турызм, рашэнне экалагічных праблем і многія іншыя. Сярод аўтарскіх маладзёжных распрацовак звяртаюць на сябе ўвагу высокатэхналагічныя прапановы, якія не маюць сусветных аналагаў у сферах медыцынскай дыягностыкі і тэрапіі, атрыманні арганічных угнаенняў і перапрацоўцы прамысловых адходаў, тэхналогіі вытворчасці арыгінальных кляёў-расплаваў і будаўнічых матэрыялаў.

Нагадаем, старт юбілейнаму сезону праекта БРСМ даў 29 верасня 2020 года падчас афіцыйнай цырымоніі фінальнага этапу рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта «Стартап-тур. Інтэнсіў для маладых прадпрымальнікаў».

У наступных нумарах «Звязда» больш падрабязна раскажа пра фінал конкурсу, а з яго пераможцамі «Чырвонка. Чырвоная змена» будзе знаёміць чытачоў яшчэ доўга.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.