Вы тут

​Не больш за 0,2 % у месяц: прафсаюзы працягнуць маніторынг цэн на прадукты і лекі


Рэалізаваная ініцыятыва ФПБ па абмежаванні росту коштаў забяспечыць даступнасць на гэтыя віды тавараў.


unsplash.com

Такое меркаванне выказала намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Алена МАНКЕВІЧ, каментуючы рашэнне ўрада аб абмежаванні росту коштаў на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці.

— Практыка работы па абмежаванні росту коштаў летась паказала, што гэтыя меры даюць свой вынік. Але сёння ва ўмовах пандэміі, калі імкліва растуць цэны на прадукты харчавання на сусветным рынку, калі многія краіны ўводзяць розныя абмежавальныя працэдуры, патрэбныя дадатковыя механізмы, — цытуе словы намесніка старшыні ФПБ прэс-служба нацыянальнага прафцэнтра.

Алена Манкевіч звяртае ўвагу на тое, што прафсаюзны маніторынг цэн сёлета ў студзені паказаў значны рост коштаў па шэрагу прадуктаў першай неабходнасці, а таксама лекаў. Прычым не заўсёды гэты рост можна было растлумачыць выключна аб’ектыўнымі фактарамі — ростам выдаткаў вытворцаў або прадаўцоў, лічыць яна.

— Мы неаднаразова звярталіся да ўрада з прапановамі аб увядзенні дадатковых механізмаў, якія дазволяць выключыць неабгрунтаваны рост коштаў, — адзначыла Алена Мікалаеўна. — Таксама гэтая тэма была агучана старшынёй ФПБ Міхаілам Ордам на Усебеларускім народным сходзе. У прыватнасці, было прапанавана ўвесці абмежаванні на рост коштаў на найбольш запатрабаваныя лекавыя прэпараты па меншай меры ў перыяд пад’ёму вірусных захворванняў.

Яна падкрэсліла, што такія меры па рэгуляванні цэн на лекі ў тым ці іншым выглядзе выкарыстоўваюцца практычна ва ўсіх краінах як СНД, так і Еўропы.

Трэба сказаць, што на сённяшні дзень гэтая ініцыятыва прафсаюзаў рэалізаваная. Яна дасць магчымасць забяспечыць большую дасяжнасць для спажыўца прадуктаў першай неабходнасці і лекаў.

Акрамя таго, гэтыя меры зробяць механізмы фарміравання цэн больш празрыстымі і прадказальнымі. Павышэнне коштаў больш чым на 0,2 % у месяц (менавіта гэта замацавана рашэннем урада) магчыма будзе толькі пры наяўнасці аб’ектыўных прычын і па ўзгадненні спецыяльнай камісіяй пры Савеце Міністраў. Трэба сказаць, што ў яе склад уваходзяць і прафсаюзныя спецыялісты.

Што датычыцца далейшых крокаў з боку прафсаюзаў, ФПБ працягне маніторынг цэн на прадукты і лекі першай неабходнасці. Таксама асаблівая ўвага будзе надавацца іх наяўнасці і запасах у крамах і аптэках. На сённяшні дзень ёсць у дастатковай колькасці запасы тавараў, якія карыстаюцца павышаным попытам. Выключэнні носяць адзінкавы характар, перакананы ў нацыянальным прафцэнтры.  

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».