Тут збярэцца моладзь з усёй краіны: студэнты ВНУ, маладыя дэпутаты, прадстаўнікі маладзёжных парламентаў, работнікі розных сфер. Падчас форуму дэлегаты абмяркуюць планы на будучае і новыя падыходы ў дзейнасці. Гэта і валанцёрскі рух, і часовая занятасць, і арганізацыя ідэалагічнай і выхаваўчай работы. Пройдзе шэраг дыялогавых пляцовак з кіраўнікамі дзяржаўных органаў, экспертамі і спецыялістамі розных сфер.
Урачыстае адкрыццё адбудзецца ў Гродзенскай абласной філармоніі. Шэраг мерапрыемстваў будзе праведзены ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Гэта семінары, сустрэчы, спартыўныя і забаўляльныя праграмы. Завершыцца мерапрыемства работай інтэрнэт-пляцовак. Дарэчы, сёлета плануецца распрацаваць адзіную інтэрнэт-пляцоўку — фонд маладзёжных ініцыятыў.
А 26 лютага будзе дадзены старт грамадзянска-патрыятычнаму марафону «Разам — за моцную і квітнеючую Беларусь».
Маргарыта УШКЕВІЧ
Старшыня Палаты прадстаўнікоў знайшоў час, каб даць эксклюзіўнае інтэрв’ю.
ВД «Звязда» 29 мая прадставіць сваіх аўтараў — членаў Саюза пісьменнікаў і іх новыя кнігі.
Гарры Мазураў мог выцягнуць лепшае ў вучня.
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.