Вы тут

Здаровая нацыя, кадры і міжрэгіянальныя цэнтры — Петрышэнка абазначыў прыярытэты для аховы здароўя


Намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка сёння на падагульняючай калегіі Міністэрства аховы здароўя абазначыў прыярытэты для галіны, перадае БелТА.


Віцэ-прэм’ер адзначыў, што максімальна выразныя задачы для сістэмы аховы здароўя пастаўлены кіраўніком дзяржавы на VI Усебеларускім народным сходзе. У прыватнасці, трэба рэалізаваць маштабны праект «Здаровая нацыя», у аснове якога чатыры асноўныя стаўпы: мабільная медыцына, крокавая даступнасць, клапатлівая паліклініка, высокатэхналагічная медыцына ў рэгіёнах. «У гэтай рабоце ёсць добры зачын, але ўсе вы павінны дакладна разумець усю напружанасць пастаўленых перад галіной задач, адказнасць кожнага канкрэтнага выканаўцы», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Міністэрствам не пазней за I паўгоддзе бягучага года павінны быць распрацаваны і зацверджаны максімальна канкрэтныя планы-заданні, тэрміны іх рэалізацыі і індыкатары, даведзеныя да кожнага раёна. Намеснік прэм’ер-міністра падкрэсліў, што кожны галоўны ўрач ЦРБ і старшыня райвыканкама павінны разумець, што яны абавязаны забяспечыць і за што будуць адказваць: пачынаючы ад ўкамплектаванасці і замацавання кадраў, заканчваючы машынамі хуткай дапамогі, медыцынскім абсталяваннем і лічбавізацыяй.

У бліжэйшы час павінна быць атрымана адчувальная аддача ад развіцця міжрэгіянальных і міжраённых цэнтраў спецыялізаванай медыцынскай дапамогі, адзначыў Ігар Петрышэнка. Паводле яго слоў, цэнтры для рэгіёнаў павінны стаць апорнымі, забяспечваць рэальную даступнасць для насельніцтва асноўных відаў такой дапамогі. З іх развіццём трэба ўвязваць і планы перааснашчэння арганізацый аховы здароўя.

Неабходна паскорыць распрацоўку інфармацыйнай платформы, якая дае магчымасць у аўтаматычным рэжыме кантраляваць самастойныя (дэцэнтралізаваныя) закупкі арганізацыямі аховы здароўя медыцынскай тэхнікі і вырабаў медыцынскага прызначэння. З гэтым непасрэдна звязаны пытанні эфектыўнасці расходавання бюджэтных сродкаў. «Ніякіх пасрэднікаў і „прыкормленых“, як сказаў кіраўнік дзяржавы, тут быць не павінна. Ніякага перавышэння цэн пры пастаўках у межах краіны аднатыпных тавараў», — звярнуў увагу віцэ-прэм’ер.

Далейшага ўдасканалення патрабуе работа міністэрства і абласных упраўленняў па кантролі за функцыянаваннем і своечасовым рамонтам высокатэхналагічнага абсталявання. «Пакуль належнага выніку тут таксама не дасягнута», — заўважыў ён.

Намеснік прэм’ер-міністра звярнуў увагу на важнасць падрыхтоўкі і ўкамплектаванасці кадрамі. «Думаю, што наспела пытанне аб змяненні падыходаў да нарміравання штатнай колькасці медыцынскіх работнікаў, увязцы колькасці персаналу з аб’ёмам выкананых работ і, безумоўна, з адпаведным узроўнем аплаты працы», — сказаў ён. Міністэрству аховы здароўя трэба глыбока прапрацаваць гэту тэму і выпрацаваць канкрэтныя прапановы. Аснову гэтаму павінен у тым ліку закласці рэалізуемы міністэрствам пілотны праект па пераводзе фінансавання галіны на прынцыпы клініка-затратных груп.

Акрамя таго, Ігар Петрышэнка звярнуў увагу на важнасць пастаяннай адкрытай зваротнай сувязі з насельніцтвам, спажыўцамі медыцынскіх паслуг. Ён лічыць, што мэтазгодна правесці мэтавыя рэгіянальныя сацыялагічныя апытанні і даследаванні, размясціць адпаведныя апытальнікі і анкеты на сайце Міністэрства аховы здароўя. І ў цэлым неабходна перагледзець структуру і напаўненне сайтаў (ад міністэрства да кожнай ЦРБ), адпаведных раздзелаў у сацсетках, зрабіўшы іх на больш высокім прафесійным узроўні, у першую чаргу інфарматыўнымі і зручнымі для карыстальнікаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.

Грамадства

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Якой сёння павінна быць маладзёжная газета? Пра што і як размаўляць з моладдзю?