Вы тут

Трактарысты і іх трактары


Юрый Гнілазуб і яго сын Дзяніс у марозныя дні сачылі за станам дарог гаспадаркі «Гарадзілава» Маладзечанскага раёна, рабілі праезды для іншай аўтатэхнікі на малочнатаварныя фермы, чысцілі ад снегу прасёлкі да блізкіх і далёкіх вёсак.


Таксама вазілі салому на цялятнікі, выконвалі іншыя работы, каб працоўны рытм гаспадаркі ні на хвіліну не спыняўся. Ім даверылі самую надзейную і магутную тэхніку. Старэйшы з механізатарскай дынастыі — Юрый Міхайлавіч — працуе ў «Гарадзілаве» ўжо трыццаць пяць гадоў, на сваім «Амкадоры» ў вяснова-восеньскі сезон удзельнічае ў загатоўцы кармоў для буйной рагатай жывёлы, трамбуе сіласныя траншэі, у час жніва шчыруе на зернетаку. Сем гадоў таму ў калектыў аўтатрактарнага парка гаспадаркі ўліўся і яго сын. Цяпер Дзяніс — штогадовы ўдзельнік жніва, адзін з найлепшых кіроўцаў на адвозцы збожжа з хлебных палёў. Як праверанаму спецыялісту, яму даверылі легенду трактарнай тэхнікі — «Fendt-936».

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.