Вы тут

Легкавыя электракары ад транспартнага падатку вызваляюцца


Як вядома, з пачатку гэтага года ў нашай краіне ўведзены транспартны падатак, плацельшчыкамі якога прызнаюцца, у прыватнасці, фізічныя асобы. Грамадзяне, зарэгістраваныя ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, таксама з'яўляюцца плацельшчыкамі транспартнага падатку. Пры перадачы транспартнага сродку ў фінансавую арэнду (лізінг) плацельшчыкам падатку прызнаецца лізінгаатрымальнік. Аб'ектам падаткаабкладання транспартным падаткам з'яўляюцца транспартныя сродкі, зарэгістраваныя за фізічнымі асобамі ў ДАІ МУС.


pixabay.com

Разам з тым у Падатковым кодэксе вызначаны пералік транспартных сродкаў, зарэгістраваных у ДАІ МУС, якія не прызнаюцца аб'ектам падаткаабкладання транспартным падаткам. Да такіх, у прыватнасці, адносяцца аўтамашыны, што выбылі з валодання свайго ўласніка (уладальніка) у выніку супрацьпраўных дзеянняў іншых асоб. Напрыклад, у выніку крадзяжу (угону). Таксама ў гэты пералік уваходзіць транспарт, год выпуску якога 1991 год і раней, або звесткі пра год выпуску якога адсутнічаюць.

Не плацяць падатак і ўладальнікі аўтамабіляў катэгорыі M1 або M1G, што прыводзяцца ў рух выключна электрычным рухавіком (напрыклад, легкавыя электрамабілі). Па такіх транспартных сродках не патрабуецца выплата транспартнага падатку да 31 снежня 2025 года. Апошняй катэгорыяй, якая вызваляецца ад такога падатку, з'яўляюцца машыны, спецыяльна абсталяваныя для выкарыстання інвалідамі.

Таксама вызначаны асобныя катэгорыі машын, вызваленыя ад выплаты транспартнага падатку:

  • у дачыненні да якіх не скончыўся тэрмін дзеяння дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, за выдачу якога была выплачаная дзяржаўная пошліна;
  • знятыя з уліку да 1 ліпеня 2021 года.

Транспартны падатак выплачваецца за кожны транспартны сродак, зарэгістраваны ў ДАІ, на падставе паведамлення падатковага органа ўстаноўленай формы. Падобная папера штогод даецца такому плацельшчыку не пазней за 1 верасня года, наступнага за мінулым каляндарным годам. Аплата транспартнага падатку плацельшчыкамі — фізічнымі асобамі ажыццяўляецца штогод не пазней за 15 лістапада года, наступнага за мінулым каляндарным годам.

Больш падрабязную інфармацыю па пытаннях падаткаабкладання можна атрымаць у тэлефоннай даведачнай сістэме падатковых органаў па тэлефоне (017) 229 79 79 або 189 (стацыянарная сетка).

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».