На «Белмедпрэпаратах» у бліжэйшыя дні стартуе вытворчасць вакцыны ад каранавіруса з паўпрадуктаў, паведаміў генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам» Сяргей Казакевіч сёння на выніковай калегіі Міністэрства аховы здароўя, паведамляе прэс-служба ведамства.
Сяргей Казакевіч нагадаў, што ў адпаведнасці з даручэннямі кіраўніка дзяржавы і ўрада кіруючай кампаніяй працягваецца работа па лакалізацыі ў Беларусі вытворчасці расійскай вакцыны «Спадарожнік V».
«У бліжэйшыя дні стартуе вытворчасць вакцыны з паўпрадукта на плошчах РУП «Белмедпрэпараты», да канца гэтага тыдня плануецца ажыццявіць разліў валідацыйных серый вакцыны», — сказаў Сяргей Казакевіч.
Акрамя таго, паралельна з адной з расійскіх кампаній працягваецца работа па арганізацыі выпуску вакцыны па поўным вытворчым цыкле.
Прэв’ю: aa.com.tr
Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.
Якой сёння павінна быць маладзёжная газета? Пра што і як размаўляць з моладдзю?
15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.