Вы тут

База «зялёнай» энергетыкі Кітая


Правінцыю Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай) плануюць ператварыць у нацыянальную базу па выпрацоўцы энергіі з экалагічна чыстых крыніц, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


teknoblog.ru

Як паведаміў намеснік кіраўніка правінцыйнага камітэта па справах развіцця і рэформаў Чжоў Міньсінь, да 2025 года устаноўленая энергетычная магутнасць правінцыі, як чакаецца, дасягне 130 млн кілават, пры гэтым доля экалагічна чыстай энергіі перавысіць 86 працэнтаў ад агульнага аб’ёму.

Па словах эксперта, правінцыя Юньнань будзе прасоўваць будаўніцтва вялікіх гідраэнергетычных праектаў, такіх як «Удундэ», «Байхэтань» і «Тоба» на рэках Цзіньшацзян і Ланьцанцзян. Таксама мяркуецца паскорыць рэалізацыю праекта ў галіне ветраэнергетыкі магутнасцю 8 млн кілават, а таксама праекта фотаэлектрычнай станцыі, які забяспечвае 3 млн кілават энергіі, адзначыў прадстаўнік ведамства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».