Вы тут

Яшчэ адзін ружоўнік плануюць стварыць у сталіцы сёлета


Разбіць яшчэ адзін ружоўнік плануюць у сталіцы ў 2021 г. Аб гэтым агенцтву «Мінск-Навіны» паведаміла кіраўнік службы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб'ектаў зялёнай гаспадаркі УП «Мінскзеленбуд» Анжаліка Пузанкова.


У 2020 г. ружоўнік створаны ўздоўж пр. Незалежнасці ў раёне Белдзяржцырка. У гэтым годзе насупраць яго, з боку парка Я. Купалы, з'явіцца яшчэ адзін.

— Акрамя таго падсадзілі ружы ў ружанцы каля будынку Нацыянальнай бібліятэкі, — сказала Анжаліка Пузанкова.

Яна дадала, што мінулай восенню ў сталіцы актыўна высаджвалі мнагалетнік. Акцэнт на іх будзе зроблены і маючай адбыцца вясной. У горадзе высадзяць гейхеры, касачы, седумы, асцільбы, хосты, глебапакроўныя расліны, скампанаваныя ў кветкавыя кампазіцыі такім чынам, каб красаванне на іх працягвалася як мага даўжэй, а дэкаратыўны выгляд захоўваўся нават зімой. Такія кампазіцыі створаць ва ўсіх раёнах горада.

Прэв’ю: МН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».