Вы тут

Клуб «Маладыя прамыслоўцы Гомельшчыны» пачаў сваю дзейнасць у рэгіёне


Праграму навучання і ў ім абмеркавалі на сумесным пасяджэнні Саветаў абласнога Саюза наймальнікаў і клуба.


Старшыня абласнога Саюза наймальнікаў, дырэктар ААТ «Гомельскі хімічны завод» Дзмітрый Чарнякоў нагадаў, што ініцыятыву аб стварэнні клуба агучылі летась падчас работы дыялогавых пляцовак. Ідэю падтрымаў старшыня аблвыканкама Генадзь Салавей.

— Клуб аб'ядноўвае спецыялістаў прамысловых прадпрыемстваў рэгіёну. Мы адабралі 12 прадстаўнікоў васьмі прадпрыемстваў. Яны прайшлі сумоўе, тэставанне. Гэтыя людзі па сваіх прафесійна-дзелавых, маральных якасцях здольныя ў будучым заняць лідзіруючыя і кіруючыя пазіцыі як на сваім, так і на іншым прамысловым прадпрыемстве, буйным, сярэднім. Асноўны фокус у рабоце клуба накіраваны на падрыхтоўку таленавітага кадравага рэзерву, — адзначыў Дзмітрый Чарнякоў.

Праграма навучання ў ім разлічана на год. Падрыхтоўка будзе ісці па розных напрамках. Вылучаны чатыры тэматычныя блокі: «Прафесійнае кіраванне камандай», «Фінансавы менеджмент», «Эфектыўнасць кіравання персаналам», «Асновы арганізацыі і вядзення кіраўніцкага, бухгалтарскага, падатковага ўліку, аховы працы і працоўнага заканадаўства». Заняткі будуць праходзіць як вочна, так і завочна.

Сярод тых, хто будзе спасцігаць аспекты кіраўніцкай дзейнасці, прадстаўнікі ААТ «СветлагорскХімвалакно». Галоўны інжынер завода, выконваючы абавязкі першага намесніка генеральнага дырэктара Дзяніс Навуменка ўпэўнены, што ўдзел у клубе дасць магчымасць маладым кіраўнікам хутка атрымаць перадавыя веды.

— За адзін год мы атрымаем дастаткова вялікі аб'ём і практычнага вопыту, і тэорыі, — падзяліўся ён.

Ёсць у клубе таксама прадстаўнік Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. На МНПЗ вялікую ўвагу надаюць павышэнню кваліфікацыі спецыялістаў, звярнуў увагу намеснік гендырэктара па ідэалагічнай працы, персаналу і сацыяльным развіцці прадпрыемства Генадзь Цецярук:

— У нас ёсць аддзел падрыхтоўкі кадраў. У той жа час неабходна вывучаць і вопыт іншых прадпрыемстваў. Час ідзе, шмат што мяняецца, з'яўляюцца новыя выклікі. Лічу, што клуб дасць свае станоўчыя вынікі, — падзяліўся намеснік гендырэктара.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».