Вы тут

Ігар Луцкі: Друкаваная прэса павінна відазмяняцца


 

 Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь прайшла калегія, дзе былі падведзены вынікі работы галіны ў 2020 годзе і вызначаны мэты і задачы на 2021 год.


«Мінулы год быў складаны. Мы шмат увагі аддалі праблемам інфармацыйнага суверэнітэту, якія паставіў перад намі 2020 год. Сёння варта зрабіць акцэнт на інтэрнэт-вяшчанні, рабоце з сацыяльнымі сеткамі і месенджарамі, гэта найважнейшы кірунак у нашай рабоце. Раней мы не вельмі добра развіваліся ў гэтым кірунку, але жнівень 2020 года паказаў, што ў нас ёсць магутнасці і рэзервы, у тым ліку і кадравыя, які дапамаглі выстаяць у няпросты час. Магутны рэсурс таксама і тэлебачанне. Што датычыцца друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, то мы назіраем пераход аўдыторыі ў інтэрнэт, і друкаваная прэса павінна змяняцца. Мы павінны адысці ад навіннага кантэнту ў друкаваных СМІ і сканцэнтравацца на аналітыцы і расследаваннях — матэрыялах, якія будуць аналізаваць сітуацыю, а не даваць яе адлюстраванне», — адзначыў міністр інфармацыі Ігар Луцкі.

Удзельнікі калегіі абмеркавалі работу рэгіянальнай прэсы і ўнеслі прапановы па яе ўдасканаленні. «Мы павінны згрупаваць рэгіянальныя друкаваныя СМІ ў адзіны кулак. У сувязі з гэтым неабходна падпарадкаваць раённую прэсу аблвыканкамам ці стварыць холдынгі на базе абласных газет. Гэта дазволіць аптымізаваць затраты і ў пэўнай ступені развязаць рукі журналістам», — падкрэсліў міністр.

Асаблівая ўвага была ўдзелена рабоце прэс-службаў. Па словах Ігара Луцкага, Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 65 «Аб удасканаленні работы дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый са сродкамі масавай інфармацыі» ніхто не адмяняў. У той жа час Міністэрства інфармацыі не павінна быць PR-службай іншых галін, гэтым трэба займацца ўнутры галін і ведамстваў. Удзельнікі калегіі абмеркавалі, як выправіць некаторыя недахопы ў гэтым дачыненні.

Ігар Луцкі падкрэсліў, што, нягледзячы на ўсе цяжкасці, 2020 год дазволіў беларускай журналістыцы раскрыцца ва ўсёй красе: «Было створана шмат магутных журналісцкіх матэрыялаў, з'явіліся лідары меркаванняў сярод журналістаў. І гэта вельмі важны момант».

Выступаючы падчас калегіі Мінінфарма, намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка адзначыў: «За апошнія паўгода роля СМІ настолькі ўзрасла, што гэта нават складана ацаніць. Сёння працэсы, якія адбываюцца ў студэнцкім, маладзёжным асяроддзі і нават у працоўных калектывах, шмат у чым залежаць ад таго, як працуюць СМІ. А таксама ад таго, наколькі выразна мы фарміруем інфармацыйны парадак дня, наколькі аператыўна выкрываем спробы дэструктыўнага ўплыву на наша грамадства. Падрыхтоўка да VI Усебеларускага народнага сходу паказала, што ў міністэрстве выбудавана сістэмная работа ў медыясферы, наладжана ўзаемадзеянне са СМІ ўсіх узроўняў. СМІ ў сваю чаргу прадэманстравалі ўменне хутка перабудоўвацца, працаваць актыўна, ярка падаваць інфармацыю». «Летась сродкі масавай інфармацыі ў цэлым працавалі паспяхова, імкнуліся максімальна эфектыўна выконваць свае функцыі. Наяўныя дасягненні — гэта вынік працы журналістаў, іх прафесіяналізму, неабыякавасці, цвёрдай грамадзянскай пазіцыі», — даў ацэнку віцэ-прэм’ер.

Ігар Петрышэнка падкрэсліў: друкаваныя СМІ, нягледзячы на глабальную лічбавізацыю, складаюць значны сегмент інфармацыйнага поля краіны. Паводле яго слоў, кантэнт, які прапануецца чытачам, павінен быць унікальны і якасна адрознівацца ад таго, што можна знайсці на інтэрнэт-рэсурсах. Тым больш што на фоне фэйкавых навін, інфармацыйных укідаў у аўдыторыі ўзнікае запыт на прафесійную і аб'ектыўную журналістыку. Намеснік прэм'ер-міністра ўпэўнены, што друкаваныя СМІ павінны больш актыўна працаваць у інтэрнэт-прасторы.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.