Вы тут

У Беларусі за суткі — 1191 выпадак захворвання на COVID-19, выздаравелі 1413 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 25 лютага ў Беларусі зарэгістраваны 282 898 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Прырост за суткі склаў 1191 выпадак.

273 146 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 1413 пацыентаў.

Усяго праведзена 4 841 780 тэстаў на каранавірус.

Памерла 1 948 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 111,8 млн чалавек, пры гэтым больш за 2,4 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 28,1 млн заражаных, Індыя — больш за 11 млн, Бразілія — больш за 10,1 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?