Вы тут

Радок у кнігу Дабрыні


Саюз пісьменнікаў Беларусі ў межах XXVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу праводзіць дабрачынную акцыю «Кніга для сябра».


На пляцоўцы Саюза пісьменнікаў Беларусі будзе арганізаваны збор кніг для навучэнцаў спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы № 18 г. Мінска для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы.

Прэзентацыя акцыі адбудзецца 18 лютага ў 14.00, у дзень адкрыцця выстаўкі, на стэндзе СПБ з удзелам прадстаўнікоў школы № 18. Хлопчыкі і дзяўчынкі прачытаюць вершы беларускіх класікаў і выканаюць танцавальныя кампазіцыі «Белая ластаўка» і «Разам».

У акцыі возьмуць удзел пісьменнікі, якія будуць прэзентаваць свае лепшыя кнігі і падораць выданні з аўтографамі навучэнцам.

Аднымі з першых дабрачынную акцыю падтрымалі пісьменнікі Саратаўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі. Яны ўжо даслалі кнігі з просьбай уручыць іх дзецям.

Саюз пісьменнікаў Беларусі запрашае далучыцца да праекта кнігавыдаўцоў, бібліятэкараў, кнігараспаўсюджвальнікаў. Удзельнікам акцыі можа стаць любы наведвальнік выстаўкі, які набудзе кнігу і прынясе яе на пляцоўку СПБ. Кожны ўдзельнік мае магчымасць пакінуць у спецыяльнай кнізе Дабрыні ўласны надпіс — пажаданне новым сябрам. Дарэчы, яе рыхтуюць дырэктар ААТ «Паліграфкамбінат» Ігар Маланяк разам з  калегамі. У падтрымку акцыі на выстаўцы будуць працаваць валанцёры — з ліку сталічнай моладзі.

Марыя ЛІПЕНЬ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Тэст. Блізка да зор: беларусы і космас

Тэст. Блізка да зор: беларусы і космас

12 красавіка спаўняецца 60 гадоў першаму палёту чалавека ў космас.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні давядзецца сабрацца — ад вас спатрэбяцца стойкасць і цярпенне.

Культура

Адзін з самых жорсткіх канцлагераў ХХ стагоддзя знаходзіўся ў 1930-я ў Бярозе-Картузскай

Адзін з самых жорсткіх канцлагераў ХХ стагоддзя знаходзіўся ў 1930-я ў Бярозе-Картузскай

Абеліск у памяць пра вязняў канцлагера стаіць крыху наводдаль.

Грамадства

Як засцерагчы сябе ад нітратаў?

Як засцерагчы сябе ад нітратаў?

Медыкі раяць налягаць на вясновую зеляніну.