Вы тут

Дэпутаты Віцебскага аблсавета абмеркавалі фінансавыя пытанні


Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета на пазачарговай сесіі абмяркоўвалі фінансавыя пытанні. Яны зацвердзілі шэраг дакументаў, дзе прапісаны важныя рашэнні і прапановы.


Напрыклад, ухвалілі падтрымку грашыма маладых ветэрынараў. Нядаўна сродкі масавай інфармацыі паведамілі пра адпаведную ініцыятыву старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарснёва — дадаткова плаціць па 1000 рублёў у месяц пачаткоўцам у гэтай прафесіі. Гэта тэма і стала адной з першых, што абмяркоўвалі на сесіі народныя выбраннікі. І, бадай, на сёння яна найбольш важная для магчымасці плённага развіцця сельскагаспадарчай галіны Віцебшчыны.

Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір ЦЯРЭНЦЬЕЎ і яго калегі разумеюць усю значнасць праблемы. Як паведаміў намеснік старшыні аблвыканкама Барыс Яфрэмаў, на сённяшні дзень не хапае 123 ветэрынарных урачоў і 86 заатэхнікаў. І размова аб падтрымцы, нагадаў, датычыцца тых, хто сёлета атрымае дыплом. Грошы выплачваюцца пры ўмове, што кантракт будзе заключаны на пяць гадоў. Але «прэмія» будзе налічвацца толькі на працягу першых трох.

На 1000 у якасці бонусу пакуль што могуць разлічваць усяго 88 чалавек. У камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама падлічылі, што для бюджэту выдаткі на іх сацыяльную падтрымку будуць параўнальна невялікія.

А нават калі колькасць «стыпендыятаў» павялічыцца, на ўсіх разам сума выплат будзе на ўзроўні 2,7 мільёна рублёў у год. Бюджэту вобласці яна «па кішэні». Аддача пры гэтым будзе вялікая. Ды і жывёлагадоўля — сувязнае «звяно» паміж аграномамі і работнікамі вытворчасці мясной і малочнай прадукцыі, таму яе трэба своечасова забяспечваць кадрамі.

Каб моладзь разумела, што такі клопат трэба апраўдаць, ад яе ў сваю чаргу чакаюць добрасумленнай працы. Старшыні райсаветаў пракантралююць, каб у гаспадарках з разуменнем аднесліся да пытання заахвочвання. Канешне, не абыдзецца без пытанняў з боку больш вопытных жывёлаводаў. Ды і чым горш, напрыклад, тыя, хто таксама толькі пачынае працоўную дзейнасць, толькі ў іншай сельскагаспадарчай сферы?

Дарэчы, з часам, як неаднаразова казаў губернатар, усім вяскоўцам трэба будзе годна плаціць. А для гэтага неабходна ствараць (і такіх прыкладаў усё больш) гаспадарчыя ўмовы, якія паспрыяюць высокай прадукцыйнасці працы. Адпаведна, у выніку можна гаварыць і аб высокай фінансавай удзячнасці за нялёгкія і пачэсныя намаганні. Вёску страціць нельга. Гэты заклік кіраўніка дзяржавы атрымлівае рэалізацыю на месцах і нараджае добрыя ініцыятывы.

Таксама дэпутаты — усе без выключэння — прагаласавалі за тое, каб кампенсаваць абласной сістэме аховы здароўя раней незапланаваныя выдаткі на мерапрыемствы супраць пандэміі.

Абмяркоўвалі і пытанні сацыяльнай абароны, стварэння новых рабочых месцаў. Зацвердзілі мерапрыемствы па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Рынак працы і садзейнічанне занятасці» на 2021—2025 гады.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Вёску страціць нельга!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.