Вы тут

«Будучыня Беларусі ў нашых руках»


Таццяна РУНЕЦ, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах:


— Гэта не проста словы, а рэальнасць, якая сёння як ніколі аказалася актуальнай і выверанай. Толькі разам мы можам зрабіць наша жыццё шчасным, мірным і з надзеяй думаць пра будучыню.

Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021—2025 гады, разгледжаная на шостым Усебеларускім народным сходзе, накіравана на забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве і рост дабрабыту грамадзян. Узяты напрамкі на пабудову моцнай эканомікі, развіццё рэгіёнаў, стварэнне роўных умоў для прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці, нарошчванне экспартнага патэнцыялу. Пры гэтым захоўваецца сацыяльная накіраванасць нашай дзяржавы.

Задачы пастаўлены сур'ёзныя. Кожны з нас, выконваючы на высокім прафесійным узроўні свае абавязкі, робіць свой унёсак у іх дасягненне. І, як сказаў Прэзідэнт нашай краіны, на кожным з беларусаў ляжыць адказнасць за лёс краіны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».