Вы тут

Лідская бальніца атрымала новае абсталяванне


Учора ў Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы ўрачыста адкрыўся кабінет камп'ютарнай тамаграфіі. У бліжэйшыя два гады плануецца давесці аснашчэнне бальніцы ў Лідзе да статусу апорнай клінікі — з КТ, МРТ, аперацыйным і дыягнастычным абсталяваннем, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.


— Пандэмія выразна паказала, што развітая сістэма аховы здароўя — залог бяспекі любой краіны. Наша сістэма спраўляецца з выклікамі часу, але ўстаноўка такой тэхнікі, безумоўна дапаможа выконваць правіла «залатой гадзіны», — адзначыў губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік.

Ён нагадаў, што праграма па стварэнні апорных клінік была прынята нядаўна. Яны мусяць быць аснашчаны апаратамі КТ, МРТ, ангіяграфіі і іншым абсталяваннем. Гэта дазволіць аказваць сучасную медыцынскую дапамогу, калі хворы дастаўляецца ў бальніцу на працягу гадзіны з моманту сардэчна-сасудзістай катастрофы.

Па словах намесніка міністра аховы здароўя Барыса Андрасюка, абсталяванне, якое ўстаноўлена ў Лідзе, набыта за кошт пазыкі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця ў мэтах барацьбы з COVІD-19. Гэта адзін з 13 КТ-апаратаў на 64 зрэзы, закупленых для Беларусі па дадзенай праграме. Крыху пазней у Беларусь прыбудуць яшчэ 12 камп'ютарных тамографаў на 128 зрэзаў.

У найбліжэйшы час у Лідскай бальніцы завершаць рэканструкцыю хірургічнага корпуса, а пасля пачнецца будаўніцтва новага васьміпавярховага тэрапеўтычнага корпуса, адзначыў Уладзімір Каранік.

— Для Ліды новы КТ-кабінет, адкрыты сёння, — пачатак вялікага шляху. У планах —- набыццё для Лідскай ЦРБ магнітна-рэзананснага тамографа. За год-два мы плануем давесці аснашчэнне бальніцы ў Лідзе да статусу апорнай клінікі з апаратамі КТ і МРТ, аперацыйным і дыягнастычным абсталяваннем, што дазволіць падняць якасць аказання меддапамогі на новы ўзровень», — адзначыў Уладзімір Каранік.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Адпавядаць статусу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».