Вы тут

Мужчына ўкраў у пенсіянеркі амаль 7000 долараў


Знікненне буйной сумы ў валюце выявіла 76-гадовая пенсіянерка з Віцебска. Жанчына выклікала міліцыю і распавяла, што грошы захоўваліся ў спецыяльнай скрыні. Там знаходзіліся два пачкі, у кожным з якіх ляжала па 10 тысяч. Адна з упаковак і была адкрыта невядомым злачынцам. Сышчыкам атрымалася вельмі хутка ўстанавіць асобу злодзея.


Увагу аператыўнікаў прыцягнуў 50-гадовы аршанец, які дапамагаў пенсіянерцы з рамонтам кватэры. Жанчына паведаміла, што знайшла яго па рэкамендацыі знаёмых, і той у апошні час рэгулярна прыходзіў у кватэру. Акрамя таго, міліцыянерам удалося высветліць, што літаральна днямі мужчына, які да гэтага жыў у выпадковых знаёмых, набыў аўтамабіль BMW-X5, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.

У час размовы з праваахоўнікамі падазраваны прызнаўся, што сапраўды абакраў сваю працадаўцу. Таксама ён расказаў, што аўтамабіль — не адзіная пакупка на грошы пенсіянеркі. Мужчына паспеў купіць дарагое адзенне і некалькі аксесуараў для іншамаркі. Дарэчы, у апошняй ён і жыў увесь час пасля пакупкі. З усяго ўкрадзенага ў аршанца засталося толькі 400 долараў. Падазраваны затрыманы, распачата крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

У I квартале 2021 года было зарэгістравана звыш 800 крадзяжоў грошай праз інтэрнэт, гэта ў 4,5 раза больш, чым за такі ж перыяд год таму.

Грамадства

Спытайце пра радзіннае. Як раней адзначалі Радаўніцу?

Спытайце пра радзіннае. Як раней адзначалі Радаўніцу?

На пытанне чытача адказваюць Янка Крук і Аксана Катовіч.

Палітыка

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Урачысты рытуал ушанавання дзяржаўных сцяга і герба праходзіць у Мінску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.