Вы тут

ААН вярнула габелен з «Гернікай» Ракфелеру


ААН вярнула габелен з выявай «Герніка» Пабла Пікаса, які 35 гадоў знаходзіўся побач з залай пасяджэнняў Савета Бяспекі ААН у штаб-кватэры сусветнай арганізацыі ў Нью-Ёрку, яго ўладальніку Нэльсану Ракфелеру-малодшаму. Пра гэта паведаміў журналістам прэс-сакратар генеральнага сакратара ААН Стэфан Дзюжарык, перадае ТАСС.


Фота: EPA-EFE.

«Габелен з выявай “Герніка” Пікаса быў часова перададзены ААН Нэльсанам Ракфелерам у 1984 годзе. Ён знаходзіўся ў зале пасяджэнняў Савета Бяспекі з 1985 года, — адзначыў Дзюжарык. — Нэльсан Ракфелер-малодшы, якому цяпер належыць габелен, нядаўна паведаміў ААН, што мае намер забраць яго. у адпаведнасці з гэтай просьбай габелен быў вернуты спадару Ракфелеру ў лютым».

Дзюжарык дадаў, што сакратарыят ААН вывучае пытанне, чым замяніць «Герніку». Ён таксама адзначыў, што пра лёс «Гернікі» апавешчаныя члены Савета Бяспекі, якія за доўгія гады звыкліся пастаянна бачыць твор мастацтва на звыклым месцы.

Габелен быў створаны ў 1955 годзе з арыгінала карціны пад кіраўніцтвам самога Пікаса. На ім у манеры кубізму намаляваныя наступствы авіяналёту нямецкай авіяцыі на іспанскі горад Герніка падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі ў 1937 годзе. Карціна стала сімвалам жахаў вайны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».