Вы тут

У Віцебскай вобласці плануюць выставіць на аўкцыён 365 невыкарыстоўваемых аб'ектаў


Сёлета плануецца ў Віцебшчыне выставіць на аўкцыён і прадаць 365 невыкарыстоўваемых аб'ектаў, з якіх 130 будуць выстаўляцца на продаж упершыню. Пра гэта паведамілі ў камітэце «Віцебскаблмаёмасць».


У вёсцы Белева Аршанскага раёна ўчора (25 лютага) у выніку аўкцыёну прадалі адміністрацыйны будынак, у якім калісьці працавала ўпраўленне калгаса. Усяго за 30 рублёў яго купіла жыхарка горада-спадарожніка Оршы, Барані, — пад развіццё прадпрымальніцкай дзейнасці.

А ў Верхнядзвінску ў гэты ж дзень за 50,3 тысячы рублёў прыватнай арганізацыі з Полацка прадалі аўтамабільную газазаправачную станцыю з аб'ектамі добраўпарадкавання.

Падрабязная інфармацыя пра прызначаныя аўкцыёны размяшчаецца на сайце камітэта. Тэлефон для даведак +375 (212) 65-34-71

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.