Энергаблок № 1 Беларускай атамнай станцыі з моманту ўключэння ў аб’яднаную энергасістэму краіны выпрацаваў 1,5 млрд кВт⋅гадз электраэнергіі. Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч, перадае БелТА.
«Цяпер на першым энергаблоку праходзіць этап доследна-прамысловай эксплуатацыі. З моманту ўключэння энергаблока ў сетку (3 лістапада 2020 года) ужо выпрацавана каля 1,5 млрд кВт⋅гадз электрычнай энергіі, — сказаў Віктар Каранкевіч. — У далейшым мы плануем завяршаць этап доследна-прамысловай эксплуатацыі — правядзенне дынамічных выпрабаванняў з наступным пераходам на комплекснае апрабаванне першага энергаблока на працягу 15 сутак працы на поўнай намінальнай магутнасці».
Паводле яго слоў, пасля гэтага будзе арганізавана праца па прыёмцы блока ў прамысловую эксплуатацыю ўрадавай прыёмачнай камісіяй.
Па другім энергаблоку будаўніча-мантажная гатоўнасць складае 78%. «Ажыццяўляецца мантаж асноўнага тэхналагічнага абсталявання, тэхналагічных сістэм, пракладка кабельнай прадукцыі, работа па вертыкальнай планіроўцы і будаўніцтву дарог», — дадаў міністр.
Прэв’ю: БелТА
Гістарычная памяць — тое, што вызначае будучыню... Здаецца, банальная ісціна, якую не трэба нікому даказваць.
Добры настрой — гэта падмурак высокай якасці нашага жыцця.
Многія жанчыны лічаць, што макіяж ў сталым узросце рабіць не варта, таму што гэта «дадае гадоў».
У сценах установы ў межах літаратурна-музычнай імпрэзы прагучалі вершы і песні.