Вы тут

У 2021 г. служба занятасці Мінска арганізуе навучанне беспрацоўных па 25 запатрабаваных прафесіях


У 2020 г. сталічная служба занятасці насельніцтва накіравала на навучанне па запатрабаваных на рынку працы прафесіях 316 мінчан, што склала 5,7% ад колькасці беспрацоўных грамадзян, якія звярнуліся па садзейнічанне ў працаўладкаванні. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведамілі ва ўпраўленні занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.


pixabay.com

Калі параўноўваць гэтыя паказчыкі з 2019 г., то тады навучылі 339 беспрацоўных, або 5,3% ад колькасці беспрацоўных грамадзян, якія звярнуліся па садзейнічанне ў працаўладкаванні.

У 2021-м навучанне беспрацоўных будзе арганізавана па 25 прафесіях. У іх ліку кіроўца пагрузчыка (з правам кіравання электраштабелерам), кіроўца тралейбуса, кіроўца трамвая, дарожны рабочы, кладаўшчык, кандытар, кантралёр-касір, прадавец, маляр, тынкоўшчык, мантажнік санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання, матарыст газонакасілкі, абліцоўшчык-плітачнік, аператар станкоў з праграмным кіраваннем, афіцыянт, цырульнік, майстар па манікюры, цясляр-бетоншчык, кухар і інш.

На працягу года пералік прафесій для навучання можа дапаўняцца ў адпаведнасці з заяўкамі наймальнікаў на падрыхтоўку спецыялістаў для канкрэтнай арганізацыі, удакладнілі ў камітэце.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.

Грамадства

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Якой сёння павінна быць маладзёжная газета? Пра што і як размаўляць з моладдзю?

Грамадства

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.