Вы тут

У Віцебску за распаўсюд наркотыкаў затрыманы двое непаўналетніх


Двое падлеткаў затрыманы ў Віцебску па падазрэнні ў распаўсюдзе наркотыкаў, паведамляе МУС.


- У ходзе работы па спыненні дзейнасці інтэрнэт-крамы па продажы наркотыкаў у поле зроку аператыўнікаў трапіў 16-гадовы віцяблянін. Ён нядаўна ўладкаваўся працаваць закладчыкам наркотыкаў. У ходзе далейшых аператыўных мерапрыемстваў высветлілася, што падазраваны не толькі сам актыўна займаецца крымінальным бізнесам, але і уцягнуў у яго сваю 17-гадовую знаёмую, – праінфармавалі ў ведамстве.

Маладыя людзі падчас прагулак рабілі закладкі. Падчас чарговай вылазкі за буйной партыяй наркотыкаў у адзін з паркаў абласнога цэнтра наркотыкаў яны былі затрыманыя.

- У ходзе ператрусаў былі знойдзеныя асабліва небяспечныя наркатычныя сродкі - альфа-PVP і амфетамін. Таксама супрацоўнікамі па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі выяўленыя упакоўкі для фасоўкі дурману, а таксама спецыяльныя прыстасаванні для яго ўзважвання, – расказалі ў МУС.

Падазраваныя затрыманыя, следчымі ў дачыненні да іх распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў.

Прэв’ю: kolomna-mo.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.

Грамадства

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Якой сёння павінна быць маладзёжная газета? Пра што і як размаўляць з моладдзю?

Грамадства

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.