Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 лютага склаў 59,7 млрд рублёў і павялічыўся з пачатку 2021 г. на 1,9 мільярда рублёў (на 3,3%), паведамляе прэс-служба Мінфіна.
Знешні дзярждоўг па стане на 1 лютага склаў 18,3 млрд долараў. З улікам курсавых розніц ён паменшыўся з пачатку года на 0,3 млрд (на 1,4%).
У студзені 2021 г. пагашаны знешні дзярждоўг на 270,1 млн долараў. У прыватнасці, 84 млн пералічана ўраду Расіі, 186 млн - банкам Кітая.
У студзені 2021 былі прыцягнутыя знешнія дзяржзаймы на 35,7 млн долараў: 25,5 млн выдзеліла Расія, 10,2 млн долараў - МБРР.
Унутраны дзярждоўг на 1 лютага 2021 г. склаў 11,6 рублёў. Ён павялічыўся з пачатку года на за 1,8 млрд (на 17,7%).
Прэв’ю: depositphotos.com
Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.
Якой сёння павінна быць маладзёжная газета? Пра што і як размаўляць з моладдзю?
15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.