Вы тут

Прафсаюзы пачынаюць штотыднёвы маніторынг цэн на прадукты і лекі


З сённяшняга дня Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пачынае сачыць за наяўнасцю і коштамі прадуктаў і лекаў першай неабходнасці. Аб гэтым «Звяздзе» паведамілі ў нацыянальным прафцэнтры.


Трэба сказаць, што перыядычны кантроль за цэнамі ў краіне знаходзіўся ў полі зроку прафсаюзных спецыялістаў даўно — прафсаюзы штомесяц адсочвалі дынаміку коштаў на сацыяльна значныя тавары. Зараз жа з прыняццем пастановы ўрада «Аб часовых мерах па стабілізацыі цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці» вывучэнне сітуацыі на спажывецкім рынку будзе выконвацца значна часцей — штотыдзень.

Як нагадалі ў ФПБ, неабходнасць увядзення абмежавання росту цэн у краіне прафсаюзы агучвалі з пачатку года, паколькі перыядычны аналіз сітуацыі выявіў досыць істотнае павышэнне цэн на шэраг тавараў. Вынікам гэтага стала пастанова ўрада, у адпаведнасці з якой з 1 сакавіка рост коштаў на прадукты і лекі першай неабходнасці не павінен перавышаць 0,2 % у месяц. Павелічэнне цэтлікаў вышэй за гэтую лічбу патрабуе наяўнасць аб'ектыўных прычын і магчыма толькі па ўзгадненні адмысловай камісіяй пры Саўміне.

— У пералік тавараў, прапісаных у дакуменце, уключаны прадукты, якія людзям патрэбныя практычна кожны дзень, а таксама найбольш запатрабаваныя лекі. Яны павінны быць даступныя для ўсіх. Таму ў кожным раёне вызначаны спіс крам і аптэк, у якіх прадстаўнікі прафсаюзаў раз на тыдзень будуць правяраць фактычную наяўнасць, асартымент і запасы гэтых прадуктаў і медыкаментаў, — падкрэслілі ў ФПБ. — Таксама будзе праводзіцца штотыднёвы параўнальны аналіз цэн па кожнай пазіцыі з гэтай групы тавараў. У выпадку выяўлення асобных або сістэмных праблемных сітуацый, гэтыя пытанні будуць аператыўна накіроўвацца для рэагавання ў адпаведныя ведамствы.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Фота oshmiany.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».