Вы тут

Дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены больш за 60 чалавек


Дзяржаўных узнагарод удастоены 58 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.


Яны ўзнагароджаны ордэнамі, медалямі і ўдастоены ганаровых званняў за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, праяўленую мужнасць пры выратаванні людзей на вадзе, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у развіццё машынабудавання, будаўнічай галіны, сельскай гаспадаркі, транспартнага абслугоўвання, навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення, падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў, заслугі ў арганізацыі і аказанні медыцынскай дапамогі насельніцтву, сферах адукацыі, навукі, мастацтва і спорту.

Сярод узнагароджаных ордэнам «За службу Радзіме» III ступені — начальнік 72-га гвардзейскага аб’яднанага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл Уладзіслаў Будзік, начальнік упраўлення аварыйна-выратавальных службаў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый МНС Сяргей Новік, ордэнам Пашаны — шліфавальшчык механазборачнага корпуса нумар 3 ААТ «Гомсельмаш» Аляксандр Беразоўскі, ордэнам Францыска Скарыны — дырэктар гімназіі нумар 33 Мінска Аксана Якубоўская, медалём «За выратаванае жыццё» — аператары разліку авіяцыйнага атрада эскадрыллі беспілотных авіяцыйных комплексаў 927-га цэнтра падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў Узброеных Сіл Ягор Ліша і Іван Прылепа.

Сярод узнагароджаных медалём «За адзнаку ў воінскай службе» — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Мікалай Барэйка, медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» — ваенны камісар Гомельскай вобласці Андрэй Крываносаў, медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» — кантралёр аддзялення пагранічнага кантролю 18-га пагранатрада пагранічнай службы Максім Манейка, начальнік 14-га пагранатрада пагранічнай службы Павел Харчанка.

Медаля «За працоўныя заслугі» сярод іншых удастоены галоўны ўрач рэспубліканскага санаторыя «Ясельда» для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў Святлана Бараўкова, фрэзероўшчык рамонтна-механічнага корпуса ААТ «Гомсельмаш» Мікалай Казюкін.

Сярод узнагароджаных медалём Францыска Скарыны — старшы выкладчык кафедры рэжысуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аляксандр Вавілаў, загадчык кафедры глебазнаўства Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі Тамара Персікава.

У адпаведнасці з указам таксама прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь. Заслужаным дзеячам навукі стаў загадчык кафедры паталагічнай фізіялогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Францішак Вісмант, заслужаным работнікам адукацыі — загадчык кафедры трактароў, аўтамабіляў і машын для прыродаўладкавання Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі Анатоль Карташэвіч, заслужаным работнікам прамысловасці — генеральны канструктар навукова-тэхнічнага цэнтра камбайнабудавання ААТ «Гомсельмаш» Сяргей Федаровіч.

Ганаровага звання «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» удастоены дырэктар ААТ «Нарачанскія зоры» Вілейскага раёна Генадзь Кучко, старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Азёры Гродзенскага раёна» Аляксандр Шышко.

Заслужаным работнікам транспарту стаў дырэктар транспартнага ўнітарнага прадпрыемства «Брэсцкі кааптранс» Анатоль Бортнік, заслужаным трэнерам — трэнер-выкладчык па цяжкай атлетыцы Мінскага абласнога комплекснага цэнтра алімпійскага рэзерву Уладзімір Барздакоў.

Акрамя таго, падпісана распараджэнне аб аб’яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 5 чалавекам за шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сацыяльна-працоўнай сферы.

Гэтай узнагароды ўдастоены начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай і ідэалагічнай работы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Мікалай Баранаў, дырэктар Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця Галіна Даўгаполава, абутнік па пашыве артапедычнага абутку Беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўленчага цэнтра Сяргей Дуброўскі, першы намеснік дырэктара Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Семіч, першы намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Вольга Хадускіна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Жыхары Кобрына аднавілі бабуліну хату ў вёсцы і ствараюць аграсядзібу

​Жыхары Кобрына аднавілі бабуліну хату ў вёсцы і ствараюць аграсядзібу

Яшчэ некалькі гадоў таму Людміла і Уладзімір Жарын былі звычайнымі жыхарамі райцэнтра.

Культура

Крывавыя сосны і нябачная варта. ​Чаму Лідскі замак ахоўваюць загінулыя ў XІV стагоддзі ваяры

Крывавыя сосны і нябачная варта. ​Чаму Лідскі замак ахоўваюць загінулыя ў XІV стагоддзі ваяры

«На схіле ўзгорка, нібы падпіраючы замак, растуць дзве даўгалетнія сасны. Яны захаваліся дзякуючы пашыранаму сярод гараджан і навакольных жыхароў перакананню, што яны выраслі не на раслінным соку, а на крыві».