Вы тут

Люстэрка над дарогай жыцця


У нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа” прайшла 28‑я Мінская міжнародная кніжная выстава-­кірмаш. Прывітанне ўдзельнікам форуму накіраваў Прэзідэнт.


На стэндзе Венесуэлы цёпла сустракалі гасцей. Фота Віктара Міхайлава

У выставе паўдзельнічала больш за 280 экспанентаў з 20 краін: Аўстрыі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Венесуэлы, Германіі, Казахстана, Ірана, Кітая, Кыргызстана, Малдовы, Пакістана, Палестыны, Расіі, Сірыі, Таджыкістана, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана, Украіны. Варта нагадаць, што ў розныя гады цэнтральным экспанентам Мінскай міжнароднай выставы-кірмаша станавіліся Расія, Украіна, Ізраіль, Казахстан, Францыя, Германія, Венесуэла, КНР, Арменія, Вялікабрытанія, Сербія, ЗША. Сёлета гэтае ганаровае месца было прадастаўлена Садружнасці Незалежных Дзяржаў: СНД сёлета святкуе 30‑годдзе.

У часе адкрыцця форуму першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, вітаючы гасцей ды ўдзельнікаў, сказаў: “Сімвалічна, што цэнтральным экспанентам сёлетняга форуму выступае Садружнасць Незалежных Дзяржаў. У пару 30‑годдзя гэтай аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі Беларусь старшынствуе ў Садружнасці. Мінск заўсёды быў і застаецца прынцыповым прыхільнікам супольнасці ды ўсебаковай інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Знакавыя выданні дзяржаў-удзельніц СНД, прадстаўленыя на выставе, закліканы садзейнічаць умацаванню гуманітарных сувязяў нашых краін і народаў”.

На цэнтральнай пляцоўцы СНД наведнікі выставы маглі пазнаёміцца з кнігамі-ўладальнікамі Гран-пры міжнароднага конкурсу “Мастацтва кнігі” дзяржаў СНД за ўсе 17 гадоў правядзення. Беларускія кнігавыдаўцы сталі ўладальнікамі 164‑х дыпломаў у розных намінацыях, з іх — 10‑ці дыпломаў Гран-пры, і Беларусь застаецца лідарам. Міністр інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі адзначыў, што конкурс “Мастацтва кнігі” — вельмі важнае гуманітарнае мерапрыемства, якое паядноўвае людзей і краіны.

У анлайн-рэжыме прайшоў і традыцыйны міжнародны сімпозіум літаратараў “Пісьменнік і час”. Гэта, нагадаем, адметная пляцоўка для абмеркавання пытанняў місіі пісьменніка, ягонай адказнасці перад тварам новых выклікаў часу. “Літаратура заўсёды адлюстроўвае час, літаратура — гэта свайго роду люстэрка над вялікай дарогай жыцця, якое асэнсоўвае працэсы, што адбываюцца ў нашых краінах”, — адзначыў на сімпозіуме спецпрадстаўнік Прэзідэнта Расіі па міжнародным культурным супрацоўніцтве Міхаіл Швыдкой.

Чатыры дні выставачны цэнтр на праспекце Пераможцаў прыцягваў кнігаманаў з усёй краіны. Прэзентацыі, творчыя сустрэчы прайшлі як у рэальным, так і ў віртуальным фармаце.

Ганна Лагун

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.