Вы тут

З розных людзей — адзіны народ


На калегіі апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій ды нацыянальнасцяў падвялі вынікі працы за год мінулы, акрэслілі напрамкі дзейнасці ў Год народнага адзінства.


Дзейнасць гэтай дзяржструктуры, як вядома, цесным чынам спалучана як з інтарэсамі беларусаў замежжа, так і з жыццём прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў у Беларусі. У Год народнага адзінства, мяркуем, будуць цікавыя сумесныя праекты, вартыя ўвагі прэсы. А некаторыя актывісты дыяспары, якія былі запрошаныя на Усебеларускі народны сход, мелі магчымасць сустрэцца з новым Упаўнаважаным — Аляксандрам Румакам. Выступаючы ж 18 лютага на калегіі, ён адзначыў: падтрыманне ў грамадстве атмасферы талерантнасці ды ўзаемнай павагі, недапушчэнне любых праяў дыскрымінацыі па рэлігійных, нацыянальных прыкметах і звязанай з імі нецярпімасці застаецца прыярытэтным напрамкам дзяржаўнай палітыкі ў этнаканфесійнай сферы.

На калегіі падвялі вынікі работы за мінулы год дзяржорганаў па справах рэлігій ды нацыянальнасцяў. Апошнія працавалі ў межах Праграмы развіцця канфесійнай сферы, нацыянальных дачыненняў і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой, зацверджанай на 2016–2020 гады. Тэрмін яе дзеяння закончыўся, таму абмеркаваны праект аналагічнай праграмы на пяцігодку, сфармуляваныя задачы на 2021 год. А працы ў службоўцаў з гэтай сферы нямала. На калегіі адзначалася: у Беларусі на 1 студзеня былі афіцыйна зарэгістраваныя 205 грамадскіх аб’яднанняў ды іх аргструктур 25‑і нацыянальных супольнасцяў, а таксама 25‑і рэлігійных канфесій ды напрамкаў. Дзейнічае ў краіне 3569 рэлігійных структур: 3395 суполак і 174 арганізацыі, якія маюць агульнаканфесійнае значэнне. У іх ліку — 49 рэлігійных аб’яднанняў, 37 місій, 44 манастыры, 16 брацтваў і 10 сястрынстваў, 18 духоўных навучальных устаноў. На тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць 2783 культавыя будынкі розных канфесій, 205 узводзяцца. Дарэчы, многім з тых рэлігійных і нацыянальна-культурных грамадскіх арганізацый летась органы дзяржкіравання дапамагалі вырашаць сацыяльна-значныя пытанні. Пры тым строга выконваліся Канстытуцыя Беларусі, заканадаўства аб свабодзе сумлення й рэлігійных арганізацыях, аб нацыянальных меншасцях, вырашаліся задачы, вызначаныя Кіраўніком дзяржавы і Урадам.

Як знакавая падзея 2020 года на калегіі згадваўся патрыятычны праект “У славу Агульнай Перамогі”. Дарэчы, і наша газета пра яго рэалізацыю не раз пісала. Многія чытачы ведаюць, што 8 мая ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, з удзелам Кіраўніка дзяржавы й прадстаўнікоў рэлігійных канфесій прайшла цырымонія закладкі капсул з зямлёй, узятай у месцах воінскай славы ды гібелі мірнага насельніцтва, з гарадоў-герояў краін былога СССР і замежных дзяржаў.

Значны грамадскі рэзананс у Беларусі мелі ўрачыстасці, прысвечаныя святкаванню 550‑годдзя здабыцця цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці ды 500‑годдзя з часу заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра (Слонімскі раён, Гродзеншчына). Святочныя імпрэзы праведзены былі ў два этапы: 20 мая прайшло набажэнства, 2 кастрычніка — асвячэнне помніка ў гонар Серафіма Жыровіцкага й званоў часовай званіцы, закладка каменя на месцы будучай званіцы.

Летась былі рэалізаваны й многія мерапрыемствы падпраграмы “Беларусы ў свеце” Дзяржпраграмы “Культура Беларусі” на 2016–2020 гады. Дзякуючы праекту Упаўнаважанага “Адміністрацыйны рэгіён Беларусі — арганізацыя суайчыннікаў за мяжой” пашыраецца такая важная супраца і ў чарговы раз былі ўручаны дыпломы тым, хто найбольш плённа ў гэтым кірунку працуе: 16 рэгіёнам Беларусі ды розным арганізацыям суайчыннікаў за мяжой. І сёлета структуры, прадстаўнікі апарата Упаўнаважанага прадоўжаць супрацу з рэлігійнымі арганізацыямі, нацыянальна-культурнымі грамадскімі аб’яднаннямі ды суполкамі суайчыннікаў за мяжой. І беларусам замежжа варта памятаць пра тое ў сваёй дзейнасці.

Напрыканцы ўдзельнікі калегіі знаёміліся з фотавыставай “Беларусь шматнацыянальная”, што экспануецца ў офісе апарата Упаўнаважанага.

Ганна Лагун

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».