Вы тут

Мінэканомікі прапануе абмеркаваць змяненні ў адзіны пералік адміністрацыйных працэдур


Міністэрства эканомікі прапануе абмеркаваць змяненні ў адзіны пералік адміністрацыйных працэдур. Адпаведны праект пастановы Савета Міністраў вынесены на грамадскае абмеркаванне на Праўным форуме, паведамляе БелТА.


Прадмет прававога рэгулявання праекта — змена адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Арганізатар публічнага абмеркавання — Міністэрства эканомікі.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у адмысловай тэме на Праўным форуме Беларусі з 26 лютага да 8 сакавіка 2021 года.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.

Культура

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Гістарычная памяць — тое, што вызначае будучыню... Здаецца, банальная ісціна, якую не трэба нікому даказваць.