Вы тут

Мінчанка аказала супраціўленне рабаўніку і атрымала ўдар нажом у шыю


Вечарам 25 лютага ў міліцыю паступіў званок: у адным з дамоў на вуліцы Ясеніна ў Мінску напалі на 48-гадовую мясцовую жыхарку. Параненую пацярпелую знайшлі ў пад'ездзе яе суседзі. Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале МУС.


На месца прыбыў бліжэйшы нарад міліцыі, а пасля — следча-аператыўная група. Па гарачых слядах затрымаць датычную да злачынства асобу не ўдалося - пачалася карпатлівая праца па ўстанаўленні падазраванага.

У пошуках відавочцаў аператыўнікі крымінальнага вышуку абышлі мноства кватэр і апыталі дзясяткі людзей. Таксама былі вывучаныя запісы з камер відэаназірання. Троху больш за суткі спатрэбілася, каб знайсці зламысніка - раней неаднаразова судзімага 36-гадовага непрацуючага мінчаніна

Высветлілася, мужчына распіваў спіртное на прыпынку непадалёк ад месца злачынства. На рабаванне адважыўся імгненна, калі ўбачыў жанчыну, якая заходзіла ў пад'езд: увайшоў з ёй і паспрабаваў забраць сумку. Калі ахвяра адштурхнула нападніка і стала клікаць на дапамогу, той ударыў яе нажом у шыю і схаваўся.

Пацярпелая шпіталізавана, цяпер яе жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманага і распачалі крымінальную справу за замах на забойства.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.