Вы тут

Блін-Party — 2021 ці вясёлая Масленіца


Масавае мерапрыемства сабрала гродзенцаў і гасцей горада ў лесапарку Пышкі, які пераўтварыўся ў сапраўдны забаўляльны гарадок. Сёлета ўсё святочныя лакацыі размясцілі больш кампактна, і такіх пляцовак было створана паўтара дзясятка.


Адкрыццё свята адбылося на галоўнай пляцоўцы, дзе прысутных павітала Зімушка-Зіма сумесна з прадстаўнікамі гарадской улады, а затым усіх чакала канцэртная праграма і фальклорны батл.

У цэнтры Масленіцы, вядома, былі бліны — на любы густ і смак. Вялікія і малыя, з джэмам, ікрой, маслам...Для таго, каб ахапіць як мага больш прыхільнікаў гэтай стравы, была створана сапраўдная блінная алея, якую арганізавалі прадпрыемствы горада. На кожнай пляцоўцы не толькі частавалі блінамі, але і весялілі песнямі, танцамі і вясёлымі забавамі.

На свяце кожны мог знайсці сабе цікавы занятак. Напрыклад, на пляцоўцы Блін-лэнд наведвальнікаў чакала спартыўна-гульнявая праграма. Самыя смелыя выпрабоўвалі сябе ў пераадольванні вышыні — яны спрабавалі ўскараскацца на маслянічны слуп. І некаторым шанцавала: яны змаглі дасягнуць вяршыні і зняць прыз.

На блінна-старажытнай пляцоўцы разгарнуліся рыцарскія баі, якія дэмастравалі гістарычныя клубы. Вопытныя лучнікі маглі навучыць жадаючых, як правільна карыстацца лукам. Набыць сувенір можна было на алеі рамеснікаў, дзе быў арганізаваны святочны гандаль.

Для моладзі падрыхтавалі спартыўна-блінную тусоўку з блінным квестам і дыскатэкай. Не было недахопу ў самых розных фотазонах, у тым ліку з дызайнерскімі роставымі блінамі. Шмат забаў падрыхтавалі для дзяцей з атракцыёнамі і гульнявымі пляцоўкамі.

Падчас свята можна было даведацца і аб мерах бяспекі. Адпаведную пляцоўку пад назвай «Бяспечныя бліны» падрыхтавалі гродзенскія супрацоўнікі МНС. Дарэчы, менавіта на гэтай пляцоўцы адбылося спальванне пудзіла. Гэта сімвал таго, што зіма саступае свае правы вясне. Добраму настрою паспрыяла і сонечнае надвор’е. Цяпер надыход вясны не за гарамі!

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».