Вы тут

Колькасць абанентаў сеткі GPON у Беларусі дасягнула 2,74 млн


У Беларусі колькасць абанентаў сеткі GPON ў 2020 годзе павялічылася на 155,5 тыс. і дасягнула 2,74 млн, паведамілі ў РУП «Белтэлекам».


«За мінулы год пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю 5,9 тыс. км валаконна-аптычных ліній сувязі. Колькасць абанентаў сеткі GPON павялічылася на 155,5 тыс. і дасягнула 2,74 млн. Колькасць абанентаў платформы IMS склала 3,61 млн, абанентаў шырокапалоснага доступу — 2,7 млн, абанентаў тэлебачання ZALA — 2,44 млн», — распавялі ў «Белтэлекаме».

Таксама ў 2020 годзе, з улікам пажаданняў карыстальнікаў, у лінейцы «Ясна» з’явіліся два новыя тарыфныя планы — «Ясна 100 Камфорт» і «Ясна 100 Відэакантроль». Усе пакетныя прапановы ўключаюць паслугі доступу ў інтэрнэт, безлімітную тэлефанію ў сетцы «Белтэлекам» з вызначальнікам нумара CLIP, а таксама тэлебачанне ZALA па тэхналогіях IPTV або SMART. Тарыфныя планы могуць быць дапоўнены доступам да грамадскіх кропак Wi-Fi РУП «Белтэлекам», эфірным тэлебачаннем, паслугамі «Разумны дом» і «Відэакантроль», бонусамі гульні World of Tanks і іншымі сэрвісамі.

Акрамя таго, у мінулым годзе прадпрыемства паспяхова правяло тэставанне сеткі 5G. «Прэзентацыя па выніках доследнай эксплуатацыі адбылася ў студзені 2021 года. Выпрабаванні новай тэхналогіі праводзіліся ў двух тэставых зонах. Першая лакацыя была разгорнута ў індустрыяльным парку „Вялікі Камень“, другая — у Капыльскім раёне. Тэставанне дазволіла даследаваць усе аспекты рэалізацыі 5G у рэальных умовах гарадской інфраструктуры і сельскай мясцовасці, ацаніць патэнцыял у прамысловым і абаненцкім сегментах. Сумесна з партнёрамі былі прадэманстраваны такія лічбавыя рашэнні, як канвергенцыя фіксаванай і мабільнай сувязі, выкарыстанне робатызаваных прылад, беспілотнага транспарту і інш. Паспяхова завяршыўшы тэставанне, „Белтэлекам“ гатовы да практычнага ўкаранення сетак пятага пакалення ў краіне», — падкрэслілі на прадпрыемстве.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.

Грамадства

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Якой сёння павінна быць маладзёжная газета? Пра што і як размаўляць з моладдзю?

Грамадства

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.