Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 28 лютага ў Беларусі зарэгістраваны 287 306 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 1 347 выпадкаў.
276 234 чалавекі больш не хварэюць. За суткі выздаравеў 1 761 пацыент.
Усяго праведзена 4 898 038 тэстаў на каранавірус.
Памерла 1 976 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 114 млн чалавек, пры гэтым больш за 2,5 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 29 млн заражаных, Індыя — больш за 11 млн, Бразілія — больш за 10,5 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага 2020 года ў іранскага студэнта БНТУ.
Прэв’ю: unsplash.com
Яшчэ некалькі гадоў таму Людміла і Уладзімір Жарын былі звычайнымі жыхарамі райцэнтра.
Распавяла ўрач, тэрапеўт медыцынскага цэнтра ЛОДЭ.
«На схіле ўзгорка, нібы падпіраючы замак, растуць дзве даўгалетнія сасны. Яны захаваліся дзякуючы пашыранаму сярод гараджан і навакольных жыхароў перакананню, што яны выраслі не на раслінным соку, а на крыві».