Група з 317 школьніц, выкрадзеных 26 лютага на поўначы Нігерыі, сёння вызвалена, паведамляе ТАСС са спасылкай на нігерыйскую газету Vanguard.
Зараз дзяўчынкі знаходзяцца ў дарозе ў адміністрацыйны цэнтр штата Замфара горад Гусау, адзначае выданне. Яно не мае дадзеных, ці быў за вучаніц заплачаны выкуп.
Школьніцы былі выкрадзены з дзяржаўнай сярэдняй школы-інтэрната для дзяўчынак у горадзе Джангебе. Падраздзяленні федэральных сіл бяспекі і паліцыя на працягу апошніх трох дзён вялі інтэнсіўныя пошукі вучаніц. Адначасова ўлады штата праводзілі перамовы з мясцовымі суполкамі на прадмет вызвалення вучаніц.
Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.
Якой сёння павінна быць маладзёжная газета? Пра што і як размаўляць з моладдзю?
15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.