Вы тут

З Xiaomi Mi Band 6 можна будзе адказваць на SMS і паведамленні ў месенджарах


У бранзалеце Mi Band 6 павінен з'явіцца ўласны GPS-датчык, які дапаможа часткова пазбавіцца ад прывязкі да смартфона. Але гэта не будзе самай ўражлівай асаблівасцю навінкі. Згодна з файламі лакалізацыі праграмы Mi Fit, новы бранзалет атрымае доўгачаканую функцыю адказу на паведамленні прама з бранзалета, паведамляе lifehacker.ru.


Згодна з кодам, гэта будзе рэалізавана ў спрошчанай форме: пры атрыманні паведамлення вы зможаце правесці па ім, націснуць «Адказаць» і выбраць адну з некалькіх загадзя зададзеных опцый. Да прыкладу, па змаўчанні будуць такія варыянты:

  • Я на нарадзе, адкажу пазней.
  • Я за рулём, звяжыцеся пазней.
  • Я не магу адказаць прама зараз, адкажу пазней.

Гэта вельмі базавыя опцыі — але карыстальнік зможаце наладжваць уласныя хуткія адказы праз Mi Fit. Цікава, што гэта павінна працаваць не толькі з SMS, але і з паведамленнямі з іншых праграм накшталт WhatsApp і Telegram.

Раней паведамлялася, што Mi Band 6 атрымае NFC і датчык SpO2 для вымярэння ўзроўню кіслароду ў крыві.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».