Вы тут

У Наваполацку гарэў рынак


У Наваполацку выратавальнікі ліквідавалі пажар на рынку «Дзісна» ААТ «Наваполацкбыт», паведамляе МНС.


Паведамленне пра пажар на гандлёвым аб’екце па вуліцы Блахіна паступіла 28 лютага ў 23.59. Было задымленне ў будынку крытага рынку. Да прыезду ратавальнікаў ліквідаваць узгаранне ў гандлёвым павільёне з дапамогай вогнетушыцеляў спрабаваў вартаўнік, аднак самастойна справіцца у яго не атрымалася. Мужчына пакінуў падпалены аб’ект. Ён не пацярпеў.

Пашкоджана восем гандлёвых павільёнаў, у чатырох з іх згарэла маёмасць і гандлёвае абсталяванне.

Праводзіцца праверка, прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».