Вы тут

Жыхар Гомельскай вобласці абвінавачваецца ў тым, што скраў у банка больш за паўтара мільёны рублёў


Упраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці расследуе крымінальную справу ў дачыненні да жыхара Гомельскай вобласці, які абвінавачваецца ў крадзяжы ў банка 1,7 мільёна рублёў.


Устаноўлена, што з 6 па 9 студзеня бягучага года мужчына здзейсніў 51 абменную аперацыю на электроннай гандлёвай пляцоўцы аднаго з банкаў, дзе быў памылкова выстаўлены курс абмену расійскага рубля на беларускі — Br3,43 за адзін расійскі рубель (замест 100 расійскіх рублёў).

Тэхнічную памылку банка мужчына выявіў яшчэ 6 студзеня, аднак нікому пра яе не паведаміў. Ён зразумеў, што пры канвертацыі расійскага рубля ў беларускі будзе атрымліваць у 100 разоў больш, чым пры абмене па дзейсным курсе. Жыхар Гомельшчыны адправіўся ў касу банка, каб унесці на свой рахунак электроннай гандлёвай пляцоўкі ў расійскіх рублях суму, эквівалентную 200 доларам. Затым стаў праводзіць аперацыі па канвертацыі розных валют.

— Атрыманыя беларускія рублі канвертаваў у долары ЗША і еўра, а за іх набываў па рынкавым курсе расійскія рублі, якія канвертаваў са 100-кратнай выгадай у беларускія. У выніку жыхар рэгіёну атрымаў на свой рахунак больш за 1,73 мільёна рублёў замест 17,34 тысячы рублёў. Выкрадзеныя грошы мужчына часткова перавёў на рахункі іншых банкаў, а часткова абнаявіў у банкаматах Гомеля, — паведаміў намеснік начальніка УСК па Гомельскай вобласці Аляксандр Грынькоў.

Банку стала вядома аб тэхнічнай памылцы, выявілі прапажу грошай і звярнуліся да мужчыны. Ён вярнуў 266 тысяч рублёў, аднак пасля стаў ухіляцца ад пакрыцця шкоды. Банк звярнуўся ў міліцыю. У цяперашні час абвінавачаны знаходзіцца пад вартай. Прымаюцца меры па кампенсацыі шкоды. На грошы, якія знаходзяцца ў банках, накладзены арышт. Вядома, што мужчына быў адзіным, хто скарыстаўся тэхнічнай памылкай банка.

— Варта нагадаць, што за здзяйсненне актыўных дзеянняў і наўмыснае выкарыстанне тэхнічнай памылкі ў карыслівых мэтах, у выніку якіх атрымліваецца завалодаць маёмасцю юрыдычныя асобы на суму звыш 10 базавых велічынь, прадугледжана крымінальная адказнасць, — звярнуў увагу намеснік начальніка УСК па Гомельскай вобласці.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».